Выпускнік!

 

Напрыканцы свайго навучання ў сваёй навучальнай установе, каб атрымаць дыплом спецыяліста, табе неабходна падпісаць абхадны ліст. У некаторых ВНУ і ССУЗах, у абхадным лісце прысутнічае графа “БРСМ”.

 

У сувязі з гэтым, падчас наведвання “пярвічкі” БРСМ, ты можаш сутыкнуцца з наступнай сітуацыяй (http://kryscina.com/brsm-nazhyvayecca-na-vypusknikakh/): называючы сваё прозвішча, табе кажуць, што ты лічышся членам БРСМ і папросяць заплаціць грашовы ўнёсак (5.000 рублей). Ты ніколі не ўступаў ў БРСМ і абураны такой сітуацыяй? Звяртайся да нас: такіх, як ты – шмат! Толькі разам мы даб’емся справядлівасці и навучым БРСМ лічыцца з нашым меркаваннем і жаданнем быць ці не быць у іх шэрагах! Нават калі ты ўжо заплаціў, мы зможам дапамагчы табе даказаць, што ты маеш рацыю!

 

“Міжнароднае Сеціва па правах студэнтаў”, students@yhrm.org

 

“Студэнцкая Рада”, students-campany@yhrm.org!