26 мая (чацвер) ў кнігарні “логвінаЎ” (Незалежнасці 37А) адбудзецца прэзентацыя кнігі кароткай прозы маладога пісьменніка Сяргея Календы “Іржавы пакой з белымі шпалерамі”. Пачатак а 19. У імрэзе бяруць удзел:

Марына Весялуха

Васіліса Паляніна

Цімур Хоміч

Музычнае аздабленне — гурт НебаCry

Пра аўтара. Сяргей Календа. Пісьменнік, культуролаг. Фіналіст конкурсу маладых літаратараў імя Ларысы Геніюш Беларускага ПЭН-цэнтру ў 2010 годзе. Лаўрэат літаратурнай стыпендыі “Friedel-Dicker-Stipendium” 2010 – 2011 Веймар (Нямеччына). Аўтар кніг: “Помнік атручаным людзям” (2009) “Казкі: Гісторыі (не) пра нас” (2010).


lohvinau.livejournal.com