Беларускае Шуманаўскае Таварыства запрашае 15 ліпеня (пятніца) а 18.00 далучыцца да жывой беларускай паэзіі з маладой літаратаркай Валярынай Куставай. Нагоду кожны абірае для сябе сам (дэмакратыя!) — запаздалае Купалле, бітва пад Грунвальдам (перамога пад Грунвальдам!), дзень народзінаў Сапегі і Дубоўкі.

У праграме:

— уводзіны ў беларускае: дэгустацыя «Крамбамбулі» — для першых 10 наведнікаўуводзіны ў еўрапейскае: дэгустацыя віна адной з еўразвязаўскіх краінаў — для першых 20 наведнікаў (калі падзяліцца)
— літаратурныя чытанні
— пытанні-дыскусія: беларускае тут і беларускае там (?)
— авацыя свабоды (для ўсіх жадаючых).

Не згубіцеся. Прыходзьце. І будзьце!


18:00, 15 ліпеня (пятніца).

Па адрасе: рэдакцыя часопіса ResPublica Nowa, Галчыньскего 5 (Gałczyńskiego 5)

Як даехаць: ісці па вуліцы Фокзал ад Новага Святу і завярнуць у першую вуліцу налева, прайсці 200 метраў і вось яна, рэдакцыя.

Пароль: «Свята трывае…«

Будзем удзячныя за пацверджанне прыбыцця па емейлу:tavarystva.schumana@gmail.com

Беларускае Шуманаўскае Таварыства

Падзея ў Фэйсбуку


Падзея ў Кантакце

zbsb.org