2 верасня на сцэне Гарадскога Дома культуры (Гродна, вул. Дзяржынскага, 1) адбудзецца  урачыстае адкрыццё Тыдня беларускага пісьменства і друку “Слава кніжцы беларускай!”. Свята  будзе арганізавана Цэнтральнай гарадской бібліятэкай імя. А.Макаёнка.

У праграме свята:

— выступленні прадстаўнікоў культуры, літаратуры, выдавецкай установы;

— старажытная беларуская музыка;

— беларуская песня ў выкананні маладых эстрадных выканаўцаў Гродна;

— выстаўка кніг з фондаў гарадской цэнтральнай бібліятэкі імя А. Макаёнка;

— экспазіцыя ДУК “Музей Максіма Багдановіча”.

На працягу першага вераснёўскага тыдня ва ўсіх гарадскіх бібліятэках адбудуцца шматлікія мерапрыемствы, прысвечаныя асветнікам Беларусі, гісторыі кнігадрукавання ў краіне, сучаснай беларускай кнізе.

Шчыра запрашаем!

centrlib.grodno.by