25 жніўня, напрыканцы сонечнага і спякотнага лета, а 19 гадзінеДзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа ладзіць на сваёй мінскай сядзібе музычна-забаўляльнае свята “Слодыч лета”.

Адзначце ўдалае завяршэнне летніх вакацый разам з намі! :) У праграме свята:

* святочная праграма і майстар-клас удзельніка Міжнароднай асацыяцыі гістарычнага танца гурта “Гістрыён”, які займаецца аднаўленнем народных і прыдворных танцаў Сярэднявечча і Рэнесанса

* выступленне непараўнальнай Кацярыны Ваданосавай і гурта “Alta Mente”

* спецыяльна запрошаны госць – вядучы майстар сцэны Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа Валянцін Салаўёў з вершаванымі апавяданнямі песняра

* а таксама кірмаш-продаж хэндмэйда ад слынных майстрыц беларускай сталіцы: Вольгі Асадчай, Кацярыны Ваданосавай, Насты Глушко, Юліі Літвінавай.

САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ!

yakubkolas.by