Тэматычныя накірункі:

 

— актуальнасць творчасці Максіма Багдановіча;

 

— уплыў творчасці М. Багдановіча на развіццё слоўнага мастацтва;

 

— інтэлектуалізацыя сучаснай беларускай паэзіі як працяг творчай дзейнасці М. Багдановіча;

 

— гістарычнае мінулае ў творчасці пісьменніка і ў сучаснай беларускай літаратуры;

 

— вобраз Беларусі ў творчасці М.Багдановіча і ў сучасных аўтараў;

 

— вобраз паэта і грамадзяніна Максіма Багдановіча ў літаратуры і мастацтве;

 

— М. Багдановіч у глабальнай інфармацыйнай прасторы;

 

— успрыняцце слова і славеснасці, сучаснае духоўна-інфармацыйнае асяроддзе.

Рабочыя мовы канферэнцыі – руская, беларуская, украінская.

Апошні дзень падачы заяўкі: 1 лістапада 2009 г.

Арганізатары: Літаратурны музей Максіма Багдановіча ў Мінску

Кантактная інфармацыя: Рэспубліка Беларусь, 220029, г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 7а. Кантактны тэлефон: 334-13-08 – Кандраценка Кацярына, загадчык навукова-экспазіцыйнага аддзела. Тэлефон/факс: 334-07-61.

Эл. почта: bagdanovich@tut.by

Больш падрабязную інфармацыю і форму заяўкі гл. ТУТ.