Запрашаем на прэзэнтацыю навуковага зборніка да 90-годдзя Веніяміна Блажэннага.
29 сакавіка (чацвер), 19:00

на сядзібе Беларускага ПЭН-Цэнтра (вул. Залатая Горка 2-101)

Удзел бяруць беларускія літаратары і літаратуразнаўцы.

Уваход вольны.

ПРА КНІГУ

По ступеням света. К 90-летию Вениамина Блаженного: сборник статей / сост. У.Ю. Верина. – Минск: Право и экономика, 2012. – 119 с.

Зборнік выдадзены па выніках Першых Міжнародных навукова-літаратурных чытанняў, прысвечаных 90-годдзю паэта Веніяміна Блажэннага.

Чытанні адбыліся ў рамках Дзён памяці, якія прайшлі ў Мінску 12—16 кастрычніка 2011 года.

У артыкулах, якія сталі першым навуковым асэнсаваннем спадчыны паэта, творчасць В. Блажэннага разглядаецца з самых розных пунктаў гледжання. У зборніку прадстаўленыя працы вучоных Беларусі, Расіі, Украіны.