Экзарх Антон і ягоны часопіс “ДА ЗЛУЧЭННЯ”

Грэка-каталіцкі клуб інтэлігенцыі імя св. Кірылы Тураўскага запрашае на духоўную сустрэчу з серыі “Нашая духоўная спадчына”.

Сустрэча адбудзецца ў бліжэйшую пятніцу – 23 сакавіка 2012 а 19:00 у Душпастырскім цэнтры св. Язэпа па вул. Арджанікідзэ, 6 (ст. метро “Аўтазаводская”).

У рамках сустрэчы протапразьбітар Яўген Усошын прачытае даклад на тэму:

“Экзарх Антон Неманцэвіч і ягоны часопіс “ДА ЗЛУЧЭННЯ”.

Гэтае спатканне ўпісваецца ў душпастырскую праграму ўшанавання 70-цігоддзя пакутніцкага подзвігу Экзарха Антона.