22-24 траўня ў Полацкім дзяржаўным універсітэце адбудзецца канферэнцыя “Полацк у гісторыі і культуры Еўропы”. Канферэнцыя праводзіцца ў якасці аднаго з цэнтральных навуковых мерапрыемстваў, прысвечаных зараджэнню беларускай дзяржаўнасці, 1150-годдзе якой павязана з летапісным Полацкам і будзе адзначацца ў 2012 г.

Мэта канферэнцыі: асвяціць асноўныя вынікі навуковага даследавання зараджэння і станаўлення дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі, сувязі пісьмовых помнікаў і археалагічных матэрыялаў пачатковага яе перыяду, развіцця старажытных гарадоў, культуры; вызначэнне месца Полацку ў гісторыі і культуры Еўропы.

Як зарэгістравацца на канферэнцыю, пра тэрміны можна даведацца на сайце універсітэта.