Прыгодніцкі раман Ксеніі Шталянковай «Адваротны бок люстра» прэзентуюць 5 красавіка (чацвер) у кнігарні «логвінаЎ» (Незалежнасці 37а) .

У  імпрэзе, акрамя аўтаркі, бяруць удзел:

Арцём Кавалеўскі

Алена Масла

На імпрэзе прагучыць музыка ХVІ стагоддзя ў выкананні Рамана Сугакава.
Вядоўца імпрэзы – Аляксандр Корзюк, загадчык гсітарычнай кафедры БДПУ .
Уваход — вольны. Пачатак а 19.00.

Крыху пра раман: 15-гадовая школьніца з сучаснай Вільні трапляе ў ХVI ст., дзе знаёміцца з маладым шляхціцам Міхалам Саколічам. Гэтай пары давядзецца пабываць пры двары Жыгімонта Аўгуста і Барбары Радзівіл і трапіць у самы вір інтрыг і змоваў Вялікага Княства.