для каго: усе жадаючыя

дэдлайн: 01/05/2012

www.adukacyja.info

Каманда сайта www.adukacyja.info абвяшчае конкурс на лепшы здымак,серыю здымкаў, калаж ці відэа на тэму «Адукацыя — стыль жыцця!».

Дасылайце здымкі на электронную скрыню adukacyja@gmail.com і пазначце тэму мэйла «Конкурс», сваё імя, прозвішча, дату нараджэння, а таксама кантактную інфармацыю. Відэа запампоўвайце на youtube, у лісце дасылайце толькі спасылку!

Пераможцы будуць вызначаныя ў розных намінацыях. Наведвальнікі сайта змогуць удзельнічаць у галасаванні за лепшую працу. Да галасавання на сайце журы будуць дапушчаныя 10 прац — фіналістаў конкурсу.

Аўтараў лепшых здымкаў, серыяў здымкаў, калажаў і відэа чакаюць прывабныя ўзнагароды, сярод якіх — удзел у адукацыйным летніку ў Нямеччыне!

Узрост удзельнікаў неабмежаваны.

Дэдлайн — 1 мая 2012.