27 красавіка а 17-й гадзіне ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца вечар памяці лаўрэата Літаратурнай прэміі СП БССР імя А.Куляшова Валянціны Коўтун «Свяча любові», прысвечаны яе жыццю і творчасці

На суд гледачоў будзе прадстаўлены монаспектакль, пастаўлены па творах Валянціны Коўтун са зборніка вершаў «Свяча любові» і рамане «Крыж міласэрнасці», у выкананні пісьменніцы, паэтэсы, артысткі Веры Буланды. Гэты зборнік вершаў невыпадкова быў абраны за аснову монаспектакля, бо ў ім кожная з трох частак люструе знакавыя вехі творчасці і жыцця паэтэсы.

На вечарыну запрошаны Марыя Захарэвіч, Алесь Марачкін, Мікола Купава, Анатоль Вярцінскі, Генадзь Бураўкін, Васіль Жуковіч, Сяргей Панізнік, Міхась Скобла, Міхась Мятліцкі, Сяргей Законнікаў, Валянцін Лукша, Хрысціна Лялько, Вячаслаў Рагойша, Ганна Запартыка, родныя, блізкія, сябры Вялянціны Коўтун. Яны падзеляцца сваімі ўспамінамі пра творцу.