Для каго: студэнты

Дзе: Вільня, Літва

Калі: 10-17 жніўня 2012 г.

Фінансавыя ўмовы: адміністрацыйны збор 15 еўра

Дэдлайн: 15/07/2012

litpro.lt

Летняя школа LitPro «Горад, мова, ідэнтычнасць» накіравана на стварэнне кантэксту, які спрыяе шматмернаму вывучэнню культурна-сацыяльнай геаграфіі Вільні, з мэтай высвятлення, што хаваецца пад паняццямі шматкультурнасці і шматмоўя гэтага горада. Асноўная ідэя Школы — свядома падысці да абгрунтавання практык пабудовы і абмену культурнай ідэнтычнасцю праз мову ў маштабе горада, а не нацыянальнай дзяржавы (як гэта адбываецца звычайна). На працягу тыднёвай серыі інтэнсіўных практычных заняткаў, лекцый і «палявой працы» даследчымі групамі будуць закрануты наступныя тэмы: «Турызм», «Сцэнарыі ўзаемадзеяння пры страце, знаходжанні, абмене рэчамі», «Індустрыя і супольнасць «рускай папсы» ў Вільні», «Гарадскія тэксты», «Гарадскія аўдыёвізуальныя рытмы».

Лектар: Фелікс Акерман.

Працоўная мова — англійская. У камунікацыі з т’ютарамі і экспертамі можна карыстацца літоўскай, беларускай, рускай, польскай мовамі.

LitPro пакрывае ўсе выдаткі, акрамя праезду да Вільні.

Да ўдзелу запрашаюца студэнты, якія навучаюцца па спецыяльнасцях: сацыяльныя навукі, гарадскія даследаванні, візуальна-культурныя даследаванні, архітэктура, фатаграфія, медыядаследаванні, кінематаграфія і г.д., і маюць вопыт даследчай або творчай працы па пытаннях, звязаных з тэмамі школы.

Апошні тэрмін падачы заявак 15 ліпеня. Для студэнтаў, якім неабходна візавая падтрымка, тэрмін падачы заявак — 10 ліпеня 2012.

Каб прыняць удзел у Летняй школе «Горад, мова, ідэнтычнасць» кандыдаты павінны прадставіць наступныя дакументы (фармат PDF або DOC): 

  • 1. Ліст аб зацікаўленасці ва ўдзеле, з дэманстрацыяй вопыту і зацікаўленасці кандыдата ў тэме Летняй школы (100-300 слоў)
  • 2. Прапанова праекту, які датычыцца адной з тэм Летняй школы (200-300 слоў)
  • 3. Кантактная інфармацыя асобы, якая можа даць вам рэкамендацыі.

Падрабязней тут.