Паўночнаамерыканская асацыяцыя беларускіх даследаванняў (North American Association for Belarusian Studies – NAABS) рада атрымаць працы на спашуканне прэміі імя Зоры Кіпель – 2012 за лепшую кнігу і артыкул па беларусазнаўстве. Прэмія імя Зоры Кіпель, заснаваная сумесна сям’ёй Зоры Кіпель і Паўночнаамерыканскай асацыяцыяй беларускіх даследаванняў, прысуджаецца раз на два гады і закліканая выявіць новыя выбітныя публікацыі ў галіне беларускай культуралогіі, літаратуры, мовазнаўства, гісторыі і сацыяльных навук.

З гэтага года, катэгорыі прэміі будуць чаргавацца па тэматыцы. На конкурс кніг – 2012 (памер прэміі – $500) мы чакаем выданні толькі ў галіне гісторыі і сацыяльных навук, якія былі надрукаваныя паміж 2009 і 2012 гадамі. На конкурс артыкулаў – 2012 (памер прэміі – $200) прымаюцца працы толькі ў галіне беларускай літаратуры, мовазнаўства і культуралогіі, апублікаваныя паміж 2009 і 2012 гадамі. (Звярніце ўвагу, што патрабаванні да тэматыкі кніг і артыкулаў памяняюцца месцамі ў наступным. цыкле ў 2014 годзе, калі будуць разглядацца публікацыі, што з’явіліся паміж 2009 і 2014 гадамі.)

Мы, у прыватнасці, заахвочваем да ўдзелу ў конкурсе навукоўцаў Паўночнай Амерыкі (удзельнікі не павінны, аднак, быць членамі NAABS). Пераможцаў абярэ журы з ліку службоўцаў і членаў NAABS. Для ўдзелу ў конкурсе, калі ласка, адпраўце копію кнігі ці артыкула да 1 кастрычніка 2012 года на адрас:

Dr. Curt Woolhiser

Department of German, Russian and Asian

Languages and Literature

Brandeis University

415 South Street MS-024

Waltham, MA 02454

cwoolhis@brandeis.edu