Еўрапейскі клуб і Рух “За Свабоду” ладзяць конкурс эсэ «Што я магу зрабіць, каб Беларусь сталася часткай Аб’яднанай Еўропы?».

У эсэ могуць раскрывацца наступныя накірункі: супольная беларуска-еўрапейская гісторыя, агульная беларуска-еўрапейская культурная прастора, супольныя каштоўнасці Беларусі і Еўразвязу, палітычныя і эканомічныя перспектывы Беларусі і ЕЗ, адукацыя і навука. Удзельнікі могуць не абмяжоўвацца пазначанымі накірункамі і прапанаваць сваё бачанне пастаўленага пытання.

Апошні тэрмін падачы эсэ для ўдзелу ў конкурсе — 9 верасня гэтага году. Памер эсэ мусіць складаць ад 3500 да 8000 знакаў без прабелаў. У конкурсе могуць удзельнічаць асобы любога ўзросту.

Эсэ павінны быць напісаны на беларускай мове альбо любой афіцыйнай мове Еўразвязу.

Конкурсныя працы прымаюцца на электронную скрыню euroclub.miensk@gmail.com

Усе удзельнікі атрымаюць помныя ўзнагароды. Тры асобы, заняўшыя 1, 2 і 3-е месцы, будуць узнагароджаны спецыяльнымі прызамі ад Еўраклубу, Руху “За Свабоду” і кампаніі “Будзьма беларусамі!”.