Працу гарадзенскага гісторыка Яна Шумскага “Саветызацыя Заходняй Беларусі” прэзентуюць 14 верасня ва ўнутраным дворыку на Будзёнага 48а. Разам з аўтарам ўдзел у прэзентацыі возьме галоўны рэдактар ARCHE Валер Булгакаў, які прадставіць апошнія навінкі аднаіменнага выдавецтва.Кніга “Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944—1953 г.). Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі” доктара гісторыі Інстытута гісторыі і навукі Польскай Акадэміі навук Яна Шумскага, пра тое, як “другія саветы” ўсталёўваліся ў Заходняй Беларусі, пачынаючы з 1994 г. Гэтая кніга таксама прэзентуе нарыс дзейнасці пасляваенных рухаў супраціву на Беларусі – уласна беларускага, польскага, украінскага і літоўскага.

Кніга багатая каляровымі ілюстрацыямі. Шмат для каго змешчаныя ў ёй факты будуць адкрыццём, таму што раскрываюць маштаб фальсіфікацыі нашай нядаўняй мінуўшчыны.

Пачатак прэзентацыі а 18.30

t-styl.info


Чытайце таксама: Прадмова да беларускага выдання