Музычны дом “Класіка” прадстаўляе цыкл канцэртаў “Музычныя скарбы Еўропы”. Праграму выконвае ансамбль старадаўняй музыкі “Кантабіле”, у складзе якога гучаць такія музычныя інструменты, як флейта, скрыпка, віяланчэль і клавесін.


У праграму ўваходзяць: “Жарт” Ёгана Себасцьяна Баха, фрагменты з “Полацкага сшытка”, уверцюра да оперы “Агатка” Яна Давіда Голанда, паланэз «Развітанне з Радзімай» Міхала Клеафаса Агінскага, дывертысмент Мацея Радзівіла, “Пастараль” невядомага ангельскага аўтара XVII стагоддзя і два Кантраданса Язэпа Казлоўскага.
Гэта не проста канцэрт, а музычная экскурсія. У дадатак да музыкі вы пачуеце пра гісторыю кожнага твора, пра іх сувязь з гісторыяй палацу і родам Радзівілаў.

Канцэрт праходзіць у Тэатральнай зале палацу і доўжыцца 40 хвілін.
Чакаем Вас у суботу і нядзелю двойчы ў дзень – у 12 і 17 гадзін.

Квіткі можна набыць у дзень канцэрта каля палацу а таксам тут.
Даведкі па тэлефоне: +375296849152.