Міжнародная кампанія «У Беларусь і Еўропу — БЕЗ ВІЗЫ!» абвяшчае новы набор валанцёраў, якія прагнуць руйнавання візавых бар’ераў і актыўнасці ў коле аднадумцаў. Набор будзе доўжыцца да 1 лістападу 2012 г.

Валанцёры, што далучацца да кампаніі, атрымаюць магчымасць сустрэць аднадумцаў і сяброў, даведацца болей аб візавым рэжыме і шляхах яго адмены, атрымаюць карысны досвед працы ў грамадскіх арганізацыях і правядуць некалькі незабыўных дзён на трэнінгах ў розных гарадах Беларусі і Вільні.Для ўдзелу ў трэнінгу неабходна запоўніць электронную анкету. Дэдлайн падачы заявак — 01.11.2012.

Арганізатары пакрываюць выдаткі, звязаныя з праходжаннем навучання. Адбор будзе ладзіцца на падставе дасланых матэрыялаў і дадатковых інтэрв’ю. Аб выніках адбору ўдзельнікі трэнінгу будуць праінфармаваныя па электроннай пошце да 20.11.2012.

Больш інфы. Дадатковыя пытанні накіроўвайце на info@novisa.by