Сядзіба-музей Адама Міцкевіча ў вёсцы Завоссе ўяўляе вялікую цікавасць для беларускіх і замежных турыстаў.



Адама Міцкевіча сваім лічаць і палякі, і літоўцы і беларусы. Гэты таленавіты паэт стаў адным з самых вядомых патрыётаў “гістарычнай Літвы” і шматнацыянальнай Рэчы Паспалітай.

Беларусь можна назваць не толькі краінай замкаў, але і краінай дваранскіх сядзіб. У часы Вялікага Княства Літоўскага на беларускіх землях жыла велізарная колькасць прадстаўнікоў шляхецкіх родаў. Існавала нават прымаўка: “Co krzaczek — to Korsaczek, co gruncik — to Skirmuncik, co morda — to Orda” (што ў вольным перакладзе азначае: “за кожным кустом — Корсак, на кожным зямельным участку — Скірмунт, кожны твар / морда – Орда”.Адным з такіх дваранскіх родаў быў род Міцкевічаў. У канцы XVIII стагоддзя Мікалай Міцкевіч (бацька будучага паэта) пасяліўся ў маёнтку Завоссе, які знаходзіўся ў Навагрудскім павеце. 24 снежні 1798 года нарадзіўся Адам Міцкевіч. У доме ў Залессе прайшло дзяцінства і юнацтва паэта. Тут ён пісаў свае першыя вершы і паэмы, тут натхняўся беларускімі краявідамі і выхоўваў у сабе павагу да гісторыі Вялікага Княства Літоўскага.… На жаль, радавая сядзіба Міцкевічаў у аўтэнтычным выглядзе да нашых дзён не захавалася. Падчас Першай Сусветнай вайны, у ліпені 1916 года, дом, у якім нарадзіўся паэт і прысядзібныя пабудовы згарэлі. У сярэдзіне 1920-х гадоў польскія вайсковыя ўлады ўсталявалі на гэтым месцы абеліск, які прастаяў да 1990-х гадоў.Да 200-гадовага юбілею з дня нараджэння вялікага «літвіна» беларускія ўлады прынялі рашэнне аднавіць сядзібу Міцкевічаў у Завоссі. Маёнтак будаваўся ў адпаведнасці з малюнкам Э.Паўловіча, зробленым у 1843 годзе.Падчас археалагічных работ на месцы, дзе знаходзіўся дом паэта, былі выяўлены цікавыя артэфакты, якія знайшлі сваё месца ў музейнай экспазіцыі. У 1998 годзе музей быў адчынены. Сёння ў яго сценах можна ўбачыць рукапісы твораў, створаных Адамам Міцкевічам, архіўныя дакументы роду Міцкевічаў, розныя прадметы ХІХ стагоддзя.Але самае галоўнае, у музеі ў Завоссі захаваны дух шляхецкай сядзібы. Няхай многія прадметы, як і ў тым жа Нясвіжскім замку, у радавым доме Адама Міцкевіча не аўтэнтычныя. Яны дапамагаюць стварыць цэласнае ўражанне пра жыццё знакамітага паэта. Акрамя сядзібнага дома ўвазе наведвальнікаў прадстаўлены гумно, лазня, калодзеж.Супрацоўнікі музея наракаюць, што цяпер колькасць наведвальнікаў музея не вельмі вялікая. А ў пачатку 2000-х гадоў, калі грамадзянам Польшчы не патрабаваліся візы для наведвання Беларусі, у дзень прыязджала да 5-6 аўтобусаў з турыстамі з-за Буга. Частымі гасцямі ў Музеі ў Завоссі з’яўляюцца і літоўцы. Для іх Адам Міцкевіч таксама “свой”. Час ад часу прыязджаюць беларускія школьнікі і проста людзі, якім не абыякава гісторыя Беларусі.Дык кім жа на самой справе быў Адам Міцкевіч: палякам, літоўцам, беларусам? На гэтае пытанне адна з наведвальнікаў Дома-сядзібы Адама Міцкевіча ў Завоссі адказалі так: “Гэты чалавек належыць кожнаму з нас. Незалежна ад нацыянальнасці мы ўсе ў праве лічыць яго сваім, бо ён на столькі шматгранны, што не змяшчаецца ў рамкі толькі адной канкрэтнай нацыі”. З гэтым меркаваннем можна цалкам пагадзіцца.Адрас: вёска Завоссе, Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць

Музей працуе з 10-00 да 17-00. Акрамя панядзелка і аўторка.