Сёлета горад Мінск адзначае 946-годдзе першай згадкі у пісьмовых крыніцах града Менеска. У выдавецкім доме «Звязда» выйшла кніга Віктара Корбута «Минск. Лучший вид на этот город» — нарысы з гісторыі Мінска ад заснавання горада да нашых дзён.

 


У выдавецкім доме «Звязда» выйшла кніга Віктара Корбута «Минск. Лучший вид на этот город». На 264 старонках выкладзена гісторыя Мінска ад заснавання горада ў XI стагоддзі да XXI стагоддзя.

14 верасня, у Дзень горада, а 12-й гадзіне ля ратушы адбудзецца прэзентацыя выдання.

Тое, пра што не пішуць у энцыклапедыях і падручніках, вы знойдзеце ў гэтай кнізе. Без расказаных у ёй гісторый, кажучы словамі вядомага расійскага журналіста Леаніда Парфёнава, «нас немагчыма ўявіць, яшчэ цяжэй зразумець».
Кніга напісана простай мовай. У той жа час гэта даследаванне, заснаванае на дакладных навуковых фактах. Кожная дэталь з мінулага горада падмацавана інтэрвю з археолагамі, гісторыкамі, а што да падзей ХХ стагоддзя, то і размовамі з іх відавочцамі — вядомымі грамадскімі і культурнымі дзеячамі.
Чытаючы кнігу Віктара Корбута «Минск. Лучший вид на этот город», вы станеце першакласным экспертам па гарадскіх гістарычных славутасцях.

У кнізе сабраны арыгінальныя матэрыялы, якія ўпершыню ахопліваюць амаль тысячу гадоў жыцця горада — ажно да нашых дзён.

Адначасова гэта і працяг спробаў напісаць папулярны летапіс мінулага Мінска, пачатых у XIX стагоддзі Уладыславам Сыракомлем у яго працы «Мінск», а таксама ў даследаваннях Зянона Пазьняка («Рэха даўняга часу»), Захара Шыбекі («Мінск. Старонкі жыцця дарэвалюцыйнага горада») , Уладзіміра Дзянісава («Площадь Свободы в Минске»), у альбомах Васіля Каляды, Іллі Куркова, Віталя Кірычэнкі, у акадэмічных «Гісторыях Мінска», у кнізе «Мінск» са «Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі», у 5 кнігах гісторыка- дакументальнай хронікі «Памяць», прысвечаных Мінску.
Аўтар у прадмове да сваёй працы выказвае спадзяванне, што вам, паважаны чытач, пасля знаёмства з героямі кнігі «Минск. Лучший вид на этот город», падзеямі з далёкага і нядаўняга мінулага Мінск стане бліжэйшым і раднейшым. І зявіцца тая ўлюбёная мясціна, з якой адкрыецца найлепшы від на гэты горад.Кніга дасць адказы на пытанні:

Калі і дзе быў заснаваны Мінск і чаму лічыцца, што гэта амаль адначасова адбылося ў двух месцах — на беразе Свіслачы і за МКАДам?

Дзе стаяць найстаражытнейшыя жылы дом і храм?
У якім манастыры здаюць келлі на ноч?
Колькі ў Мінску цэркваў Святога Духа?
Чыім голасам «гавораць» цягнікі метро?
Дзе пякуць «Нарачанскі» хлеб?
Дзе вараць піва вось ужо паўтара стагоддзя?
Як выглядаюць апартаменты прэзідэнцкага нумара гасцініцы «Еўропа»?
Як раней будавалі вышынныя будынкі (напрыклад, Дом Урада), калі першы кран у горадзе зявіўся толькі ў 1940 годзе?
Хто пабудаваў касцёл Святых Сымона і Алены на плошчы Незалежнасці і чаму ў гонар гэтага чалавека не назвалі вуліцы?
Як на працягу стагоддзяў мяняліся назвы вуліц Мінска?
Хто з мінчан і за што быў уганараваны першай беларускай дзяржаўнай узнагародай ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга БССР?
Чаму ў менскіх кніжных крамах у 1930-я гады так і не зявілася першая Беларуская савецкая энцыклапедыя?
Каго з мінчан называлі «Трацьяковым у спадніцы»?
Што прымусіла аўтара Дзяржаўнага герба БССР Валянціна Волкава застацца ў Мінску ў гады нямецкай акупацыі і ўдзельнічаць у выставах, якія адкрываў Вільгельм Кубэ?
Адкуль у Нацыянальнай бібліятэцы кнігі з аўтографамі Андрэ Жыда, Поля Валеры, Марсэля Пруста, Сальвадора Далі, Марка Шагала і Пабла Пікаса, калі ніхто з іх у Мінску не бываў?
Вы таксама даведаецеся:
Калі наведвалі горад вялікія князі літоўскія і польскія каралі Жыгімонт Аўгуст, Жыгімонт Ваза, Ян Казімір Ваза?
Што прывяло ў Мінск расійскіх пісьменнікаў Аляксандра Грыбаедава, Нікалая Гогаля, Ігара Севяранінава, Фёдара Салагуба, Карнея Чукоўскага, Уладзіміра Маякоўскага?
Якімі дарогамі ў горад трапілі ўкраінская паэтка Леся Украінка, «яўрэйскі Марк Твен» Шолам-Алейхем, жыхарка Гродна, польская пісьменніца Эліза Ажэшка, латышскі паэт Яніс Райніс, дзеяч літоўскай культуры Мікалас Біржышка?
Што тут рабілі заснавальнік савецкай разведкі Фелікс Дзяржынскі, першы кіраўнік Польскай Рэспублікі Юзаф Пілсудскі, першы прэзідэнт Дзяржавы Ізраіль Хаім Вейцман?
Ці праўда, што родам з Мінска расійская імператрыца Екацярына I?
Як Мінск стаў месцам дзеяння адной з дэтэктыўных гісторый Конан-Дойля?
Навошта прыязджалі ў Мінск Іосіф Сталін і Генрых Гімлер?
Якія знакамітасці пахаваны на найстаражытнейшых могілках — Кальварыйскіх, а таксама, чаму на Вайсковых могілках пахаваны не толькі салдаты, але і аўтары Дзяржаўнага гімна Нестар Сакалоўскі і Міхась Клімковіч, пісьменнікі Паўлюк Трус, Кузьма Чорны, Якуб Колас, Янка Купала?
Вы знойдзеце гісторыі з жыцця славутых людзей:
Пададзены хронікі знаходжання ў Мінску расійскіх імператараў Пятра I, Нікалая II, амерыканскіх прэзідэнтаў Рычарда Ніксана і Біла Клінтана, а таксама скандальна вядомага Лі Харві Освальда. Савецкія лідары Нікіта Хрушчоў і Леанід Брэжнеў таксама пакінулі прыкметны след у горадзе.
У горадзе гастралявалі Сяргей Рахманінаў, Фёдар Шаляпін, Эдзі Рознер, быў забіты Саламон Міхоэлс.
У Мінску жылі дзеячы польскай культуры, беларусы паводле нараджэння: мастак Валенты Ваньковіч, кампазітар Станіслаў Манюшка, паэт і краязнаўца Уладыслаў Сыракомля, беларуска-польскі пісьменнік Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч.
Лёсамі з Мінскам звязаны маршалы Савецкага Саюза Клімент Варашылаў, Сямён Будзённы, Міхаіл Тухачэўскі, Георгій Жукаў.
Гасцявалі ў Мінску апошні кароль Афганістана Мухамад Захір-шах, заснавальнік сацыялістычнага Ветнама Хо Шы Мін, прэзідэнт Югаславіі Ёсіп Броз Ціта, прэмер-міністр Індыі Раджыў Гандзі, лідары Кубы Фідэль і Рауль Кастра, а таксама прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес і ўсе расійскія прэзідэнты.
Героі кнігі — лідары БССР 1920-х — 1930-х гадоў Нікалай Гікала, Аляксандр Чарвякоў, Мікалай Галадзед, першы прэзідэнт Беларускай акадэміі навук Усевалад Ігнатоўскі.
Вы даведаецеся, у якіх дамах жылі класікі Максім Танк, Міхась Лынькоў, Аркадзь Куляшоў, Уладзімір Караткевіч, Янка Брыль, легендарны Уладзімір Высоцкі.
Парушаючы «традыцыю», згодна з якой прынята ўспамінаць і увекавечваць годных людзей толькі пасля смерці, аўтар надаў шмат увагі нашым сучаснікам. Ілля Курган, Леанід Левін, Май Данцыг, Адам Глобус, Вальмен Аладаў і многія іншыя цікавыя людзі жывуць побач з намі. Такімі суседзямі можна і трэба ганарыцца. Не заўтра, а ўжо сёння.
Кнізе Віктара Корбута «Минск. Лучший вид на этот город» прысвечана старонка ў фэйсбуку:
https://www.facebook.com/KorbutMinsk, а таксама на сайце http://zviazda.by/news/minsklepshyvidnagetygorad
Дызайнер кнігі Алена Жданоўская.
Для афармлення вокладкі кнігі выкарыстаны карціны Мая Данцыга «Мой Мінск» (1967 г.) і «Мой горад старажытны, малады» (1972 г.), фрагмент малюнка Напалеона Орды з выявай архікатэдральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі.У кнізе выкарыстаны здымкі:

Віталя Гіля, Максіма Гучака, Аляксандра Дзітлава, Віктара Драчова, Анатоля Дрыбаса, Віктара Корбута, Пятра Кастрамы, Аляксандра Кушнера, Ігара Макаловіча, Сяргея Плыткевіча, Юліі Паповай, Артура Прупаса, Аляксандра Ружачкі, Аляксандра Стадуба, Аляксандра Шаблюка, паштоўкі канца XIX — пачатку ХХ стагоддзя з калекцыі Уладзіміра Ліхадзедава, фатаграфіі і дакументы з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў, Беларускага дзяржаўнага архіва літаратуры і мастацтва, Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі, Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі, Федэральнага архіва Германіі (Bundesarchiv), архіва рэдакцыі газеты «Советская Белоруссия», з асабістых збораў Сяргея Багласава, Мая Данцыга, Віктара Корбута, Маі Сташэўскай, Алы Тацьянок, Георгія Штыхава, з інтэрнэта.Корбут, Віктар Андрэевіч

(крыніца: Вікіпедыя)
Віктар Андрэевіч Корбут (нар. 21 верасня 1981 г., Мінск) беларускі журналіст, вядучы турыстычнай калонкі ў газеце «Советская Белоруссия». Член Беларускага саюза журналістаў (з 2007 года).
Публікавацца пачаў з 1998 года.
У 2003 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры па спецыяльнасці «Музейная справа і ахова помнікаў гісторыі і культуры (музеязнаўства)».
У 2002-2007 і з 2010 года — спецыяльны карэспандэнт газеты «Советская Белоруссия». У 2007-2009 гадах — аглядальнік газеты «Туризм и отдых». У 2009-2010 гадах — аглядальнік і рэдактар аддзела культуры «Народнай газеты». З 2010 года ў пятнічным дадатку да газеты «Советская Белоруссия» асвятляе культуралагічныя праекты беларускага тэлебачання.
Супрацоўнічае таксама з газетамі The Minsk Times, «Голас Радзімы», часопісам «Беларусь. Belarus».
Пераможца VІІІ Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі «Залатая літара» ў намінацыі «Найлепшыя матэрыялы культурнай і гісторыка-краязнаўчай тэматыкі» (2012).
Апублікаваў шэраг даследаванняў па гісторыі Беларусі, рэцэнзій на працы гісторыкаў (Аляксандра Краўцэвіча, Ігара Марзалюка, літоўскага мовазнаўца Зігмаса Зінкявічуса), складальнік даведніка па гістарычных мясцінах Вільні, звязаных з імёнамі і дзейнасцю беларускіх палітычных і культурных дзеячаў.

Віктар Корбут — аўтар больш як дзвюх тысячы публікацый пра мінулае нашай краіны ў выданнях Беларусі, Літвы, Расіі.

Лаўрэат Рэспубліканскага турысцкага конкурсу «Пазнай Беларусь» у намінацыі «За творчы падыход у асвятленні турызму» (2011), рэспубліканскага конкурсу Беларускага саюза журналістаў «Залатое пяро» за найлепшую работу ў інфармацыйных і аналітычных жанрах (2013 года).

 

Старонкі Віктара Корбута ў інтэрнэце:
https://www.facebook.com/viktar.korbut.3
http://www.sb.by/area/authorslist/author/1385/«Большое видится на расстояньи»
 
Прадмова да кнігі Віктара Корбута «Минск. Лучший вид на этот город»
 
Владимир Литвинов, чьи ностальгические строки я вынес в своего рода предисловие к этой книге, помнил тот Минск, который еще не слыл столицей и для его обитателей был всего лишь ПМЖ — постоянным местом жительства, ничем не примечательным. И только спустя годы, как и автора поэтических строк, кого-то да и посещало откровение: этот город — лучший. Может, потому что все лучшее, как нам кажется, было в прошлом, где-то в детстве или в веках, затуманенных легендами. Потому что, как подметил Сергей Есенин, «лицом к лицу лица не увидать, большое видится на расстояньи».
 
Из двух миллионов жителей нынешнего Минска не все связаны с ним корнями. Наши предки приехали из деревень, а то и из других стран. Этот город — еще одна остановка на пути куда-то, в поисках лучшей жизни. И все-таки многие здесь остаются навсегда. Оседают, врастают корнями в старинные мостовые, новый асфальт и выложенную старательными рабочими ровную плитку тротуаров, в землю у хрущевок и сталинок, где летом растут гладиолусы, а зимой зеленые ели наряжаются в белые шубы.
 
И все это становится близким и дорогим людям, которые еще вчера не знали, где этот Минск и что в нем особенного.
Город растет. Обретает новых жителей. И они, влюбляясь в свое настоящее, не заглядывают в прошлое. Это проблема всех мегаполисов: ускорение жизни, когда бежишь без оглядки — на тех, кто строил, создавал твой город, пока ты в него не пришел, явившись здесь на свет, приехав с другого конца страны, земли.
 
Город быстро модернизируется, и в этом процессе есть две стороны. С одной, вырастают высотки новых зданий, без которых нельзя представить современного мегаполиса. С другой, в тени высоченных построек исчезают памятники старины — неприметные домики, в которых хранился дух прежнего Минска. Чистые улицы — то, что бросается в глаза туристам и то, чем гордится каждый минчанин. Но эта стерильность попахивает и беспамятством. Идеальный, вычищенный, образцово-показательный растянулся «сталинский» проспект Независимости от Дома Правительства до Дома офицеров, от Белгосцирка до Национальной библиотеки и бежит стрелой в бесконечность… А где-то за высокими стенами магистрали скрылось старое здание Национальной библиотеки, костел «свентего Роха», которые помнят еще довоенные, дореволюционные годы, к которым от «магазина толстого Каплана» прокладывали дороги жизни тысячи наших предшественников, также носивших имя минчан. А что мы знаем о тех временах?
 
До того как Минск стал столицей, для многих поколений предков белорусов Полоцк, а впоследствии Вильна были духовными мекками. Истина же, как известно, лежит где-то посередине. И мне кажется, неслучайно, в конце концов, в начале ХХ века, когда рождалось собственно белорусское государство, формировалась белорусская нация, ее естественным, природным центром стал все-таки этот, лучший город — Минск, некогда Менеск, Менск. Впрочем, были и вполне прозаические причины, по которым Минск возвысился. В XIX веке через Белоруссию прошли железнодорожные линии, которые связали между собой различные регионы бывшей Российской империи — Балтику и побережье Черного моря, и местом пересечения этих дорог стал Минск, губернский город Северо-Западного края. И Минск как экономически и культурно значимая точка на карте стал центром новой Белоруссии.
 
Под названием Менск до 1939 года город врос в сознание миллионов людей как белорусская столица. С 1991 года Минск отмечен на всех картах как центр независимой Республики Беларусь. Книга, которую вы держите в руках, откроет вам «лучший вид на этот город». И не как у Иосифа Бродского — с бомбардировщика, а прогуливаясь вместе с героями нашего и прошлых времен по узким мостовым, шагая широкими проспектами, заглядывая в тихие дворики старых кварталов, заходя в гости к людям, о которых вы прежде могли лишь слышать, но лично никогда бы не узнали, не раскрыв эту книгу. Вы почувствуете дух города минувшего ХХ века и еще более ранних столетий. Вы узнаете Минск, полюбите его и сроднитесь с ним, если вы нездешний житель, а исконные обитатели города откроют для себя те романтичные закоулки, которые до сих пор не замечали в тени высоток.Змест кнігі
 
Владимир Литвинов. Минск . . . . . . . . . . . . . .5
Большое видится на расстояньи . . . . . . . . . . 9
С чего начинается город . . . . . . . . . . . . . . . . 11
«Визиты» из прошлого . . . . . . . . . . . . . . . . . 19
Перстень с черным вороном . . . . . . . . . . . . .25
Зыбкое место . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .31
Ты узнаешь их по фасадам . . . . . . . . . . . . . . 54
Уценка империи . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .78
Адреса очень важных персон . . . . . . . . . . . . 90
Стены говорят . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .134
Родословное древо на Голгофе . . . . . . . . . . 150
Берсон попутал . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 162
Зубчатое колесо в лучах солнца . . . . . . . . . 174
Гимназия, галерея, музей . . . . . . . . . . . . . . . 180
Фолианты под сапогами . . . . . . . . . . . . . . . . 193
Завтра была война . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 216
Если сесть в бомбардировщик . . . . . . . . . . . 226
Всесильные дикторы . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 248
Встретимся на Немиге . . . . . . . . . . . . . . . . . 257