Украіна нарабіла шмат памылак за апошнія 20 гадоў але здолела зрабіць галоўнае выхаваць з моладзі украінцаў якія цяпер на барыкадах. 

Я пакатаўся добра за апошнія 10 гадоў па краіне ад Адэсы, Дняпра і Херсона да Луцка ад Сумаў да Львова і паўсюль моладзь у аванградзе нацыянальна свядомых. Вялікая порасль маладой украінскай інтэлегенцыя па ўсей краіне. Дзеці першая украінскамоўная група. Украінскамоўныя міліцыянты на ўсходзе і поўдні, украінскамоўныя бізнесоўцы ў Кіеве. Пазнаеце ў гэтым Беларусь? Я не. Беларусь пабудавала файных палацаў і дарог але прайграла ў галоўным — пабудове нацыі. Моладзь якую я сустрэў у час цыкла лекцый 2011 г. ва універсітэтатах РБ, за выключэннем адзінак дзеліцца на расейскамоўных зашуганцаў і лукашыстаў. Таму мой кароткатэрміновы прагноз — адмоўны. Новае пакаленне РБ ў сэнсе беларускасці горшае за пакаленне 90-х.