“Чым трэба ганарыцца кожнаму беларусу” – такую назву мае новая кніга Пётры Мурзёнка, кіраўніка атаўскага аддзялення Згуртавання беларусаў Канады. Гэтае выданне – своеасаблівы даведнік, на старонках якога ўтульна, дзякуючы шчодраму аздабленню каляровымі малюнкамі, фотаздымкамі, табліцамі і мапаўмі, змясціліся больш за тысячу гадоў беларускай гісторыі. Фармаванне беларускага этнасу, стасункі Беларусі з Еўропай і Расіяй, дзяржаўныя ўтварэнні, выбітныя землякі, рэлігіі і канфесіі, гісторыя нашай незалежнасці, унікальная прырода і гістарычныя помнікі – выглядае на тое, што няма тэмы, якую б абмінула гэтая невялікая па аб’ему кніга ў цвёрдай вокладцы.

voklАўтарскаму меркаванню, выкладзенаму ў тэкстах, можна давяраць. З аднага боку, Пётра Мурзёнак, хаця і не жыве ў Беларусі ад 1998 года, сувязі з Радзімай не губляе: не першы год ён выдае аналітычны вэб-часопіс “Культура. Нацыя”, падчас працы над якім шчыльна стасуецца з айчыннымі даследчыкамі беларускай культуры. З іншага боку, жывучы за мяжой ён мае магчымасць трошкі збоку ацаніць і нагадаць пра тыя выгоды, што ўнікаюць поля зроку беларусаў, якія жывуць у сваёй дзяржаве.

“Чым трэба ганарыцца кожнаму беларусу” – гэта, да ўсяго, яшчэ і погляд навукоўца, які пакідаў Беларусь доктарам, супрацоўнікам Акадэміі навук, і ў Канадзе — краіне, якая зрабілася для яго другой радзімай, здолеў пацвердзіць свой статус і працягнуць працу ў сферы медыцыны.

Прапанаваны да вашай увагі даведнік – дадатак да грунтоўнай аўтарскай манаграфіі “Шляхі да беларускай нацыі”, якая ў мінулым годзе была выдадзена ў Мінску. Як і згаданая манаграфія, “Чым трэба ганарыцца беларусу” пабачыла свет дзякуючы спрыянню Згуртаванню беларусаў свету “Бацькаўшчына”.

Кнігу Пётры Мурзёнка можна набыць у кніжных крамах:

Мінск
Акадэмкніга (пр-т Незалежнасці, 72)
Цэнтральны кніжны (пр-т Незалежнасці, 19)
Кнігі & Кніжачкі (пр-т Незалежнасці, 14)
Веды (вул. К. Маркса, 36)
Кнігарня пісьменніка (вул. Казлова, 2)
Светач (пр-т Пераможцаў, 11)

Берасце
Іскра (вул. Пушкінская, 4)

Віцебск
Светач (вул. Кірава, 10)
Глобус (вул. Замкавая, 12/30)

Гародня
Праметэй (вул. Савецкая, 10)

Пінск
Полымя (пл. Леніна, 4а)

Наваполацк
Дом кнігі (вул. Маалдзёжная, 145)

А таксама ў інтэрнэт-кнігарні knihi.by.

Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС «Бацькаўшчына»