Уражанні ад прагляду.

 

1) Як звычайна,»шчаслівае жыцьцё» пад савецкай уладай перад вайной. Чым займаўся ў Заходняй Беларусі да 22 чэрвеня батальён канвойных войскаў НКУС, які потым браў удзел ў абаране фартэцыі — не паказана.

2) Дурная сцэна абароны фартэцыі мэтадам «бяжым натоўпам, скачучы з вокнаў з табурэткамі ў руках».

3) Нямецкія дыверсанты ў савецкай форме дзясяткамі выгружаюцца з вагонаў, а на працягу ўсяго фільму ў кадры з’яўляецца толькі адзін афіцэр-дыверсант.

4) Немцы не адстаюць ад саветаў — атакуюць выключна натоўпам і ў поўны рост ідуць на кулямёты. Толькі што не шыхтамі, як у «Чапаеве».

5) Абсалютна фальшывы «жывы шчыт з закладнікаў».

Па-першае, не было яго.

Па-другое, нават так як ён быў паказаны — вар’яцтва. Асабліва ўразіла снайпэрскае («натуральна») паліваньне натоўпу закладнікаў і немцаў кулямі з «Максіма».

6) Уразіла сцэна, дзе муж забівае жонку, а потым страляецца сам. Трэба падумаць над ёй.

7) Не штурмавалі фартэцыю нямецкія танкі. Дый авіяцыя не бамбіла ні ў першы дзень, ні ў другі.

8) Камісар Фамін не выходзіў з калёны палонных. Ён яшчэ падчас абароны ўнутраных умацаваньняў фартэцыі (зьнешнія былі захопленыя немцамі ў першыя гадзіны вайны, і ўвесь штурм потым — дабіваньне і выпальваньне парэшткаў гарнізону) пераапрануўся ў гімнасцёрку звычайнага чырвонаармейца, як раз для таго, каб яго нават саслужбоўцы (сярод якіх былі мясцовыя, гатовыя страляць у спіну) не прымалі за галоўнага камуніста.

9) Чытайце — Р.Алиев «Штурм Брестской крепости».

10) І галоўнае.


Мясцовага жыхарства ў фільме фактычна няма. Што ў прынцыпе зразумела — калі сумленна паказаць, як яно сябе паводзіла ў тыя дні, то ніякага «патрыятызму савецкага народу» не атрымаецца.

То бок які сэнс быў Беларусі ўдзельнічаць у гэтым праэкце — абсалютна незразумела.


Дзеля таго, каб паслухаць голас нябачнага радыста, які з беларускім акцэнтам кажа: «Я крэпасць, вяду бой»?


І працуе такім ж пасіўным фонам для паказу подзьвігаў расейскіх савецкіх патрыётаў, як навакольныя лясы і рэчкі?

 

kurt-bielarus.livejournal.com