Вiдавочна гэта перайшло ад Някляевапаэтазошчанкаўскi, а калi блiжэй, шукшынскi сьцiслы стыль выкладаньня, калi няма размазьнi i бачна, што пiсьменьнiк хацеў сказаць сваiм чытачам.

Прачытаў на вокладцы: паэт, празаiк, грамадскi дзеяч. Хлусьня. Някляеўакiян. Той стары забыты гарызонтаўскi радыёпрыёмнiк «Акiян», якi i зараз займае пачэснае месца ў маёй кватэры. Крутнуў, тыцнуў на кнопкустаронку i палiлася ў цябе новая музыка. Зараз пра той радыёпрыёмнiк нiхто i не ўспамiнае, маўляў, анахранiзм. Вiдэа, компы, сотавiкi-слухаўкi, ад якiх у галаве тлум, а на сэрцы пустэча. А Някляеўяк быў акiянам, так i застаецца.

Творчае амплуа, на мой погляд, склалася пры сацыялiзме: тыпразаiк, тыпаэт, а гэты хай будзе ў нас драматургам. Ну, а калi Пушкiн? Не, Пушкiндакладна паэт. Пушкiнпiсьменьнiк? Нешта ня клеiцца. Хаця, чакайце?.. Крутнуў вокладку ў «Цэнтру Еўропы», i не памылiўсямузыка. Барабанны дробат. Сола на барабане. Някляеўскi стыльмузыка не для ўсiх.

Агулам кiдаецца ў вочы вялiкая ашчаднасьць да радкоў: у «Бомбе» iх 50, у «Тэрарысьце» i таго менш.

Вiдавочна гэта перайшло ад Някляевапаэтазошчанкаўскi, а калi блiжэй, шукшынскi сьцiслы стыль выкладаньня, калi няма размазьнi i бачна, што пiсьменьнiк хацеў сказаць сваiм чытачам. У Някляева апавядальнiкдзiвак, калi не сказаць дурань. Ва ўсялякiм выпадку, калi чытаеш «Залатую арду» то ўласная пыха прэ, розум iскрыцца, чытаць хочацца да бясконцасьцi. Настолькi памайстэрску пабудаваны на сучасных алегорыях сюжэт пра паклiканьне ў вечнасьць, пра сяброўства i сэнс жыцьця. Ня горшыя i iншыя абразкi сапраўднай лiтаратуры, займацца аналiзам якiх няма патрэбы. Андрэй Федарэнка ва ўступным слове зрабiў гэта прафесiйна. Ды i даваць ацэнку кожнай акiянскай хвалi сьмешна. Гэтак жа, як балбатаць пра муляра, якi кладзе цаглiнку да цаглiнкi ў нацыянальную вежу. Нават калi вежа ня Белая, а белчырвонабелая, i муляр крыху дзесьцi ад стомленасьцi не падабраў цаглiнку па колеры, то ён усё роўна варты пахвалы. Тым больш, што ў «Цэнтры Еўропы» хiбаў ня бачна, у яго «Вежы» ладны падмурак, годная кладка, раствор замесу 1986 году. Уявiце: пiсьменьнiк (паэт?) амаль чвэрць веку ня сьлiзгаўся попай па замежжы ў пошуках сюжэту, ня Эйфелеву ўзяў за аснову, ня з Пiзы, а сваю, радзiмую. Колькi гадоў прайшло, – i ня ўпала! I сёньня сказ пра тое, як беларускi механiзатар узносiўся ў неба, чытаецца лёгка, бы толькi зпад пяра. Канечне, герой гэтай аповесьцi Ютка Казубоўскi не вайновiцкi Чонкiн, але разам яны паплечнiкi, бо высьмейваюць тую саўковасьць, той лад жыцьця, якi супярэчыць чалавечай iснасьцi i якi, на жаль, маецца ў Беларусi ўзору 1994-2009 гадоў. Перакананы: калi не пры гэтым, дык пры наступным твор будзе экранiзаваны, бо ў iм правiльна прыкмечана сутнасьць беларускага менталiтэту.

Зрэшты, увесь «Цэнтр Еўропы» можна пакласьцi на экран. Чаго, дарэчы, нельга зрабiць наадварот. Тым большна Някляева. Каго куды пакласьцi – справа чытача, праўда, пры экранiзацыi «Няхай жыве 1 Маянекаторыя словы давялося б апусьцiць. Скажам: «Вы сокалы Лукашэнкi?» цi iншыя на стар. 215, дзе герой Пекка, як мне здалося, цытуе аўтара. Ва ўсялякiм выпадку пэўная аўтабiяграфiчнасьць у гэтым творы прысутнiчае. Праўдзiва апiсаць паводзiны беларусаў у Фiнляндыi мог толькi Някляеў. Прычым сама нiтка паводзiнаў нашых землякоў за мяжой настолькi заблытаная i настолькi часам бесталкова рвецца, што мiжволi ўваходзiш у ролю герояў, спачуваеш iм i думаеш: во трасца, во добра, што на гэты раз у Хельсiнкi трапiў ня я. Хаця хэпi-энд цудоўны, калi не лiчыць, што герояў бяз дай прычыны вытурылi з працы. Ну, але для нас беларусаў гэта зьява звычайная

Чытаў, перачытываў каб улавiць тое няўлоўнае, што адчуваецца ў кнiзе, але апiсаць, што канкрэтна даспадобы, аказалася справай цяжкай. У мяне, як у беларуса, вялікая саўковасьць мысьленьня, гадаваўся, відаць, не на лепшых узорах. Раптам прыгадаў, што гады два назад з нямецкага выдавецтва прыслалі мне для перакладу i выданьня ў Беларусi самы лепшы, на іх думку, сучасны нацыянальны твор дэтэктыўнага жанру. Прыслалi той, якi выдадзены больш чым у дзесяцi краiнах. Кнiга i ў нас разышлася даволi хутка. Падумалася: такi лёс чакаў бы ў немцаў i някляеўскую «Прагу». Я зьдзiўлены, наколькi трапна Уладзiмiр Пракопавiч адчувае сучасную еўрапейскую стылiстыку напiсаньня. У ёй няма месца для аўтарскiх разважаньняў, сюжэт выстрэльваецца ў чытача, хуткасьць разгортваньня падзеяў як у «Мерседэса» на аўтабане. I хаця ў немцаў быў раман, а ў Някляева ўсяго толькi аповесьць, па сваёй «еўрапейскасьцгэтыя творы роўныя (калi такое параўнаньне карэктна). Так у нас ня пiшуць. «Прага» – ад пачатку да канца захапляльны псiхалагiчны дэтэктыў, «Маёру Ветраву» да «Прагехаць ды ехацьКалi не спатыкнецца i не ўляцiць у каналiзацыйны люк. Той, што на вокладцы.

Вядома, што Уладзiмiр Пракопавiч актыўна ўдзельнiчае ў працэсе мастацкага афармленьня сваiх кнiг. Калi прачытаць «Цэнтр Еўропы» i глянуць на вокладку, то задума яго становiцца зразумелай. У падрабязнасьцi разглядзець каналiзацыйны люк можна толькi калi ты вельмi блiзка да зямлi, а то i на ёй. Мутарна, углядаешся ў напiсаныя на жалезе лiтары, а аўтар зьверху насьмiхаецца: «Ну што я табе казаў? Панюхай, што ў цэнтры Еўропы». А ты i так, i сяк варочаешся i сапраўдышто ў Смаргонi г.., што ў Ляйпцыгу.

Патрыётнямарыцьпадаццаназаробкi ў Расiю, ня вельмi рвецца выдаваць свае кнiгi за мяжой, не пiярыцца разьдзетым. Някляеў сьцiплы творца, якi нiколi не працаваў дзеля свайго рэнамэ. Пры велiзарным творчым патэнцыяле ў яго пабачылi сьвет лiчаныя кнiжкi. I ў згаданую кнiгу ўвайшла цэлая жыцьцёвая эпоха аўтара. Высокi ўнутраны цэнз, развагi над сваiм творчым амплуа не дазвалялi пiсьменьнiку абнародаваць свае празаiчныя творы раней. Усё гэта адрозьнiвае яго ад халуя i шабашнiка, робiць асобай. А асобагэта катэгорыя вечнасьцi. Таму, маладыя, калi вам усё па «па барабану», але што гэта такое вы ня ведаеце і хочаце зьдзiвiць Еўропу, то заляпiце ёй такi блiн, якi ў някляеўскiм «Цэнтры». Каб усе бачылi, што ён хоць i першы, але годны i сапраўды там знаходзiцца.

Вiншую аўтара.


dziejaslou.by