Машынамі, аўтобусамі, пешшу — на беларуска-літоўскіх памежных пераходах у гэтую суботу было надзвычай людна, а па настроі падавалася, што праход на канцэрт свавольных хуліганаў «Ляпіс Трубяцкой» ужо тут, на мяжы, і адбываецца.

Папярэднія паведамленні пра раскупленыя меней чым за тыдзень квіткі на канцэрт, адсутнасць квіткоў на цягнікі-аўтобусы і адмысловыя туры на канцэрт, спраўджаныя ў выніку прагнозы на чэргі ў сотні машынаў на памежных пераходах – гэтых выходных чакалі з нецярпеннем і баяліся. Беларуская Вільня гэтай суботы пачыналася ўжо на запраўцы за шлагбаўмам, і працягвалася ў старым горадзе, гандлёвых цэнтрах і цалкам акупавала грамадскі транспарт на подступах да арэны.Паклікаць і сабраць за мяжою Беларусі болей 4 тысячаў прыхільнікаў, «родных бел-чырвона-белых», як вітаў на канцэрце Сяргей Міхалок — задача болей чым амбіцыйная. Але ў музыкаў усё склалася. Pramogu Arena дыхала ў гэты вечар адзіным рытмам, спяваючы ўсе песні хорам і гойдаючы на тысячах рук самых разняволеных. А Міхалок усё болей пераходзіў на шчырыя і простыя прамовы, чым на нарыхтаваныя хлёсткія вершаванкі і маніфесты. Пасля песні «Я верю», калі ўвесь танцпляц сеў на падлогу і спяваў хорам, былі прызнанні пра «трапяткі вечар» і што, «нарэшце зніклі дрыжыкі ў каленях і мікрафон ужо не дрыжыць у руках». «Ляпіс Трубяцкой» пагражаў «кабінетным свалачам», заклікаў да актыўнай жыццёвай пазіцыі, дзячыў Вільні і абяцаў вярнуцца ў Менск, Берасце, Горадню… жартаваў з уласнага ўзросту і перспектыўнасці іх маладога калектыву і па-добраму раіў аматарам старых «ляпісаў» слухаць іх хіба што ў караоке. А на развітанне казаў пра вечнае: «Верце ў свае мары і кіруйцеся сэрцам!»Паклікаць і сабраць за мяжою Беларусі болей 4 тысячаў прыхільнікаў, «родных бел-чырвона-белых», як вітаў на канцэрце Сяргей Міхалок — задача болей чым амбіцыйная. Але ў музыкаў усё склалася. Pramogu Arena дыхала ў гэты вечар адзіным рытмам, спяваючы ўсе песні хорам і гойдаючы на тысячах рук самых разняволеных. А Міхалок усё болей пераходзіў на шчырыя і простыя прамовы, чым на нарыхтаваныя хлёсткія вершаванкі і маніфесты. Пасля песні «Я верю», калі ўвесь танцпляц сеў на падлогу і спяваў хорам, былі прызнанні пра «трапяткі вечар» і што, «нарэшце зніклі дрыжыкі ў каленях і мікрафон ужо не дрыжыць у руках». «Ляпіс Трубяцкой» пагражаў «кабінетным свалачам», заклікаў да актыўнай жыццёвай пазіцыі, дзячыў Вільні і абяцаў вярнуцца ў Менск, Берасце, Горадню… жартаваў з уласнага ўзросту і перспектыўнасці іх маладога калектыву і па-добраму раіў аматарам старых «ляпісаў» слухаць іх хіба што ў караоке. А на развітанне казаў пра вечнае: «Верце ў свае мары і кіруйцеся сэрцам!»Трапяткому настрою вечару, падаецца, паддалася і прырода, не датрымаўшы да снежня і сыпануўшы на галовы разгарачаных прыхільнікаў завеі густога снегу на выхадзе з арэны. Там у разгубленасці ад шквалу званкоў кружылі ўсе існыя ў Вільні таксоўкі, прымаючы замовы да клюба Loftas на афтэпаці, у стары горад і спальныя раёны на арэндаваныя кватэры, да вакзалі і наўпрост да мяжы. Доўгая дарога дадому, пад снегам і завеямі, па нерасчышчаных трасах для многіх яшчэ працягваецца, аднак выходныя несумнеўна незабыўныя.

Фота: ЮраСідун

Болей фота