7 сакавіка 2010 г. нацболы Беларусі афіцыйна заявілі пра тое, што іх шляхі з А. Р. Лукашэнкам разыходзяцца. Ад гэтага часу яны сыходзяць у апазіцыю да існуючага рэжыму. Усяго гадоў дзесяць таму вораг у нацболаў быў зусім іншы… Ці, магчыма, проста дадаўся яшчэ адзін.

«Лімонка» неаднойчы «наязджала» на Лукашэнку. Рызыкну сцвярджаць, што ў дадзеным выпадку аб’ект для наездаў абраны няправільна. Калі ўжо лаяць беларускага прэзідэнта, то за залішнюю мяккасць да апазіцыі і ўласных чыноўнікаў. Каб працягваць сваю разумную палітыку і наогул каб застацца ля улады Лукашэнка павінен стаць Сталіным. Ці хопіць у яго на гэта волі, пакажа час. А для разборак з апазіцыяй трэба прыцягнуць нас, нацыянал-бальшавікоў. Толькі людзі нашага тыпу змогуць эфектыўна супрацьстаяць Беларускаму Народнаму Фронту і яму падобным арганізацыям. Калі БНФаўцаў мочыць беларуская міліцыя, яны выглядаюць пакутнікамі ад рэпрэсій дзяржавы для ўсяго свету. Калі іх будзем мачыць мы, яны ўжо не будуць выглядаць героямі. Каб нацыянал-бальшавікі маглі больш аб’ектыўна ўявіць сабе карціну таго, што адбываецца ў Беларусі, я прапаную «Лімонцы» свой артыкул, якога, дарэчы, чамусьці спужаліся апублікаваць у «Заўтра».
Ворагаў прэзідэнта Лукашэнкі наша тэлебачанне паказвае часта і з бачным задавальненнем. На экранах расейскіх каналаў пастаянна свецяцца лідэры беларускай апазіцыі, часта паказваюць акцыі Беларускага Народнага Фронту і падобных арганізацый. Аднак, апазіцыя, ня гледзячы на падтрымку Захаду, не мае сур’ёзнага ўплыву ў рэспубліцы і не ўяўляе небяспекі ні для ўладаў рэспублікі, ні для Саюза Беларусі і Расеі, які яна так імкнецца разваліць. Ёсць іншыя ворагі, значна больш небяспечныя — гэта прадстаўнікі антырасейскага і антыпрэзідэнцкага клана, які склаўся ва ўладных структурах Беларусі.

Кланавая сыстэма яшчэ з застойных часоў душыць Расею і іншыя былыя савецкія рэспублікі. Павязаная агульнымі фінансава-эканамічнымі інтарэсамі, сваяцкімі і «сяброўскімі» сувязямі сябры клана, захапіўшы ўладу, клапоцяцца выключна аб інтарэсах клана. Гэта — пустадомкі, якім абсалютна ўсё роўна, што адбываецца з іх краінай і народам.

Беларусь апынулася адзінай з рэспублік былога СССР, дзе да ўлады прыйшоў чалавек, які не мае адносінаў да кланавай сістэмы. Лукашэнка, шараговы старшыня калгаса, потым дэпутат Вярхоўнага Савета, стаў прэзідэнтам дастаткова нечакана. Яго праграма аказалася блізкая пераважнай большасці жыхароў рэспублікі і яны рызыкнулі, прагаласаваўшы за новага чалавека. Але кланавая сістэма — гэта сотні і тысячы чыноўнікаў, журналістаў фінансавых і прамысловых магнатаў ў цэнтры і на месцах. Не гледзячы на тое, што прэзідэнт пачаў барацьбу супраць найбольш актыўных і нахабных дзеячоў гэтай сістэмы ў цэлым яна змагла паспяхова супраціўляцца і ў чымсьці нават узмацніць свой уплыў. Нават ва ўрадзе і адміністрацыі прэзідэнта ёсць людзі, якія праводзяць у інтарэсах клана антырасейскую і антыпрэзыдэнцкіх палітыку.

Адзін з найбольш уплывовых дзеячаў такога роду — Іван Іванавіч Пашкевіч, намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта. Падобна нашаму Кірыенку Пашкевіч з’яўляецца сектантам, ён узначальвае беларускую суполку пратэстанцкай секты пяцідзесятнікаў, вядучай сваё паходжанне з Амерыкі. Дарэчы, у ЗША ў яго жыве нямала сваякоў і дзелавых партнёраў. Вядома, з прыведзеных вышэй фактаў не вынікае, што Пашкевіч — вораг народа, але яны добра характарызуюць яго асобу. У Пашкевіча ёсць сябар, проста добры сябар Іосіф Паўлавіч Сярэдзіч — галоўны рэдактар самай антырасейскай газеты «Народная воля».

 

Адзін з нумароў гэтай газеты выйшаў з матэрыяламі, якія заклікаюць да гвалтоўнага звяржэння прэзідэнта Лукашэнкі. Беларуская пошта адмовілася распаўсюджваць нумар з такім артыкулам. Але Пашкевіч дапамог сябру і асабіста загадаў распаўсюдзіць газэту. У выніку яна пайшла і ў продаж, і падпісчыкам. Так адміністрацыя прэзідэнта ў асобе сп. Пашкевіча працуе супраць яго самога. Каб зразумець стаўленне гэтых людзей да сваёй краіны, можна ўзгадаць, як пасля пачатку бамбардзіровак Югаславіі Сярэдзіч публічна заявіў: «Так і нас трэба б пабамбаваць, каб прыбраць гэты рэжым.»! Нават у нас у Расеі да такой нянавісьці да сваёй краіны, здаецца, не даходзіў ніхто.

Яшчэ адна вельмі цікавая постаць у беларускім кіраўніцтве — Урал Рамдракавіч Латыпаў, міністр замежных спраў і віцэ-прэм’ер урада рэспублікі. Гэты чалавек мае біяграфію вельмі падобную з Уладзімірам Пуціным.

 

Па заканчэнні універсітэта пайшоў працаваць у органы. Выкладаў у вышэйшай школе КДБ, даслужыўся да звання палкоўніка, атрымаў ступень доктара юрыдычных навук і спецыялізуецца на барацьбе з тэрарызмам. Нацыянальнасьць у Латыпава для Беларусі экзатычная: ён башкір і падтрымлівае вельмі цёплыя адносіны з Муртазы Рахімавым і Ментымерам Шайміевым. Наогул ён актыўна дапамагае мусульманам Беларусі і нядаўна з яго падачы нават пачалося будаўніцтва мячэці. «Ну і што ў гэтым дрэннага?» — спытаеце вы. Ды нічога, калі не лічыць таго, што Латыпаў спрабуе кансалідаваць усіх мусульманаў рэспублікі пад сцягам сілаў, нацэленых на канфрантацыю з Расеяй. Галоўную ролю ў гэтым працэсе іграе татарская абшчына Беларусі, якая арыентуюцца на Турцыю і на крымскіх татар. (Дарэчы, лідэр Беларускага Народнага Фронту Зянон Пазьняк мае татарскія карані). Акрамя клопату аб мусульманскай дыяспары Латыпаў праславіўся тым, што быў адным з ініцыятараў часовага адключэння вяшчання ОРТ на тэрыторыі рэспублікі. Таксама здавалася б — невялікая бяда адключыць канал Беразоўскага. Але не будзем забываць, што ў рэспубліках СНД ОРТ ўяўляе сабой ледзь не адзіны голас Расеі, а значыць любая акцыя, накіраваная супраць 1-га канала з’яўляецца па сутнасці антырасейскай.

 

Як кіраўнік МЗС, ён відавочна сабатуе сувязі Беларусі і Югаславіі, перашкаджаючы адкрыццю ў брацкай славянскай краіне карпунктаў беларускіх газет і інфармацыйных агенцтваў. Мабыць, у яго вялікую сімпатыю выклікаюць баснійскія ісламісты і албанцы з Арміі Вызвалення Косава.

Найбольш важнай зброяй у барацьбе з прэзідэнтам з’яўляюцца СМІ, якія клан небеспаспяхова спрабуе ўзяць пад кантроль. Абсалютная большасць газет, якія выходзяць у рэспубліцы, стаяць на апазыцыйных пазыцыях і крытыкуюць прэзідэнта. А афіцыйная прапаганда сапраўды, як было сказана ў № 12 «Завтра», «самая бездапаможная і нясмелая ў свеце, даўно ўжо здала свайго прэзідэнта і ўсё, што за ім стаіць». Нават афіцыйны орган адміністрацыі прэзідэнта газета «Савецкая Беларусь», якую рэдагуе Павел Ізотавіч (Израілевіч) Якубовіч, пастаянна выступае з кампраметуючымі Лукашэнку матэрыяламі і робіць рэкламу апазіцыі. На заходнія грошы (фонд «Еўразія») існуе цэлы інфармацыйны цэнтр пад назвай «Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў», які з’яўляецца штабам інфармацыйнай вайны супраць Лукашэнкі.

Усё, аб чым сказана вышэй — толькі вяршыня айсбергу. У любым выпадку дабрабыт і жыцьцяздольнасьць рэспублікі будзе вызначацца ў самы бліжэйшы час: ці зможа Лукашэнка праявіць не вельмі ўжо ўласцівыя яму жорсткасць і вычысць усё смецце з уладных структураў, ці яго «сыдзе» кланавая сыстэма, рана ці позна, пахаваўшы заадно і ідэю Саюза.

 

limonka.nbp-info.com

 

 


 

 

Назва артыкула аўтарская. Усяслаў Полацкі — псеўданім аўтара артыкула, надрукаванага ў №148 «Лимонки».