Гэты матэрыял уяўляе сабой рэфератыўны (скарочаны) пераклад даведкі па палітычным партыям ЗША на сярэдзіну 2010-х гг. Ён з’яўляецца часткай доўгатэрміновага даследавання па гісторыі Злучаных Штатаў. Адразу зазначу, што даведка не зусім дакладная (памылковы год заснавання кампартыі ЗША) і не зусім поўная (мала гаворыцца пра зніклыя партыі, зусім нічога не сказана пра Нацысцкую партыю, якую заўважылі ў падтрымцы руху «Акупіруй Уол Стрыт», і Вегетарыянскую партыю, пра якую гаворыў як мінімум адзін з папулярызатараў гісторыі ЗША на факультэце міжнародных адносін БДУ ў 2006 г.). Таксама гэты матэрыял не ўключае ў сябе інфармацыю пра палітычныя партыі асобных штатаў і пра палітычныя грамадскія аб’яднанні, якія не з’яўляюцца партыямі. Гэты матэрыял уключае інфармацыю па дзвюм галоўным партыям ЗША — Дэмакратычнай і Рэспубліканскай, але ў перакладзе інфармацыя па ім апушчана, каб зрабіць больш значны акцэнт на тэме палітычнага плюралізма ў ЗША. (Ад перакладчыка)

НАЙБУЙНЕЙШЫЯ ТРЭЦІЯ ПАРТЫІ

ustpКАНСТЫТУЦЫЙНАЯ ПАРТЫЯ. Заснавана ў 1992 г. як Партыя падаткаплацельшчыкаў ЗША, а ў 1999 г. змяніла назву на цяперашнюю. Партыя выступае супраць кантролю над абаротам зброі, супраць ААН, геяў, мігрантаў і за захаванне малітвы як часткі школьнага распарадку.

greens-peacepartyЗЯЛЁНАЯ ПАРТЫЯ ЗША – фактычна з’яўляецца філіялам руху еўрапейскіх зялёных; адносіцца да левых партый. Да 2001 г. «зялёныя» ўяўляла сабой рух адносна аўтаномных палітычных аб’яднанняў амаль па ўсёй краіне. У 2000 г. Кандыдат ад гэтай партыі Ральф Нейдэр (які не быў яе членам) праславіўся сваім процістаяннем суцэльнай кампаніі трэціх партый «Усе за Гора!», калі быў той рэдкі выпадак, што кандыдат не ад Дэмакратаў або Рэспубліканцаў меў рэальную магчымасць стаць прэзідэнтам ЗША.

clarkkoch80ЛІБЕРТАРЫЯНСКАЯ ПАРТЫЯ – пазіцыяніруе сабе як найбуйнейшую з трэціх партый ЗША. Заснавана ў 1971 г. Не з’яўляецца ні левай, ні правай. Выступае за поўную свабоду асобы і бізнеса (у тым ліку за гей-шлюбы, права на хатняе навучанне дзяцей, на зброю, супраць дзяржаўнага рэгулявання прадпрымальніцкай дзейнасці, усталявання мінімальнай зарплаты і г.д.)

ІНШЫЯ АЛЬТЭРНАТЫЎНЫЯ ПАРТЫІ:

amer-firstПЕРШАЯ ПАРТЫЯ АМЕРЫКІ. Заснавана ў 2002 г. Выступае за традыцыйныя каштоўнасці. У выніку шэрагу нязгод паміж лідарамі партыі, яна вядзе слабаактыўную дзейнасць пасля 2004 г.

АМЕРЫКАНСКАЯ ПАРТЫЯ СВАБОДЫ. Спачатку была вядома як Амерыканская трэцяя пазіцыя. Заснавана ў 2010 г. Партыя белых нацыяналістаў. Выступае за абмежаванне «каляровай» іміграцыі і неўмяшальніцтва ва ўнутраную палітыку іншых дзяржаў

schmitzНЕЗАЛЕЖНАЯ АМЕРЫКАНСКАЯ ПАРТЫЯ. Правая партыя. Заснавана губернатарам Дж. Уолесам падчас яго спробы паўдзельнічаць у выбарах прэзідэнта ў 1968 г. ў якасці кандыдата. Асноўнымі палажэннямі Уолеса і яго партыі былі правыя погляды, папулізм, антыкамунізм і адмова ад расавай інтэграцыі.

ПАРТЫЯ АМЕРЫКІ. Заснавана ў 2008 г. пад назвай Незалежная партыя Амерыкі. З 2011 г. – Партыя Амерыкі. Выступае на кансерватыўнай хрысціянскай платформе супраць правоў геяў, супраць падаходных федэральных падаткаў і расходаў на тыя федэральныя праграмы, якія не выражаны прама ў Канстытуцыі ЗША, за моцную армію і права на зброю.

ПАРТЫЯ ГРАМАДЗЯН. Не блытаць з аднайменнай прагрэсіўнай партыяй 1980-х гг. Партыя грамадзян была заснавана ў 2004 г. як Новая амерыканская незалежная партыя. У 2011 г. Партыя змяніла сваю назву на цяперашнюю. Ідэалогія гэтай партыі ўяўляе сумесь ліберальных і кансерватыўных каштоўнасцяў. Партыя выступае за права на зброю, гей-шлюбы, прыняцце законаў па жорсткаму стасунку да жывёл за легалізацыю права на суіцыд з дапамогай медыкаў і супраць нерегулявання бізнеса і неакансерватызма ў замежнай палітыцы.

cpusaКАМУНІСТЫЧНАЯ ПАРТЫЯ ЗША. Згодна дадзенай крыніцы, заснавана ў 1924 г. Да канца 1980- х гг. атрымоўвала фінансавую дапамогу ад СССР. У 1990-х гг. па-ранейшаму стаяла на ідэях марксізма, але з 2000-х гг. стала трымацца больш памяркоўных поглядаў. Выступае за ўсеагульную бясплатную медыцынскую дапамогу, бясплатнае навучанне ў каледжах, скарачэнне расходаў на абарону, развіццё прафсаюзнага руху, павелічэнне падаткаў на багацеяў і карпарацыі.

fsp-logoСАЦЫЯЛІСТЫЧНАЯ ПАРТЫЯ СВАБОДЫ. Заснавана ў 1966 г. групай трацкістак-феміністак, якія аддзяліліся ад Сацыялістычнай рабочай партыі. Таксама вядома пад назвай Радыкальныя жанчыны Выступае на платформе марксізма, ленінізма і трацкізма, заклікае да вызвалення чорных, сацыяльнага фемінізма, усталявання рабочай дэмакратыі і роўных правоў незалежна ад пола, колеру скуры ці сексуальнай арыентацыі.

greens«ЗЯЛЁНЫЯ»/ЗЯЛЁНАЯ ПАРТЫЯ ЗША (З/ЗПЗША). Калі ідзе гаворка пра Зялёную партыю ў ЗША, звычайна маюць на ўвазе НЕ яе. Гэта партыя старэйшая за папярэднюю і трымаецца больш левых поглядаў. На працягу гісторыі частка «зялёных» перайшла ў вышэй азначаную Партыю Зялёных.

indeppartyПАРТЫЯ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ АМЕРЫКІ. Створана ў 2000 г. губернатарам Мінесоты Джэсам Вентурам. Займае памяркоўную пазіцыю адносна падаткаў, выступае за правы геяў, за медыцынскае выкарыстанне марыхуаны і права на зброю. Імкнецца выйсці на федэральны ўзровень, але пакуль дзейнічае пераважна ў Мінесоце. У якасці адносна аўтаномных арганізацый дзейнічаюць Партыя незалежнасці Мінесоты, Партыя незалежнасці Нью-Ёрка і Партыя незалежнасці Фларыды пры адсутнасці федэральнага каардынацыйнага цэнтра.

iap-logoНЕЗАЛЕЖНАЯ АМЕРЫКАНСКАЯ ПАРТЫЯ. Існуе на працягу пэўнага часу ў некаторых штатах Захада, пераважна ў Юце, Невадзе і Арэгоне. Грунтуецца на палітычных пазіцыях кансерватыўных мармонаў.

justicepartyПАРТЫЯ СПРАВЯДЛІВАСЦІ. Заснавана Рокі Андэрсанам (былым мэрам Солт Лейк Сіці ў 2011 г. Выступае за агульнадаступнасць аховы здароўя, правы геяў і кіёцкі пратакол аб абмежаванні шкодных уздзеянняў на атмасферу, а таксама асуджае войны прэзідэнтаў Буша і Абамы і праграмы назірання дзяржавы за грамадзянамі.

ПАРТЫЯ СВЯТЛА. Партыя рэлігійнага руху «Новае стагоддзе», якая фактычна дзейнічае ў інтарэсах яе заснавальніка Да Віда. Выступае за развіццё халістычнай медыцыны, нацыянальнай сістэмы медыцынскага страхавання, сонечнай энергетыкі і пашырэнне спажывання арганічнай ежы, а таксама ядзернае абяззбройванне.

modernwhigsПАРТЫЯ СУЧАСНЫХ ВІГАЎ. Сваю назву бярэ ад Партыі вігаў (1833-1856 гг.) прэзідэнтаў Зэкары Тэйлара, Джона Тайлера і Міларда Філмара. Заснавана ў 2008 г. Амаль ўсе заснавальнікі і адказныя асобы партыі – ветэраны кампаній у Іраку і Афганістане. Цэнтрысцкая партыя. Выступае за моцную армію (у  тым ліку і падтрымку ветэранаў і іх сем’яў), энергетычную незалежнасць, павелічэнне субсідый у навуку і адукацыю.

ПАРТЫЯ АБ’ЕКТЫВІСТАЎ. Заснавана ў 2008 г. На платформе палітычных аспектаў філасофіі аб’ектывізма Эйна Рэнда. Вельмі блізка па пазіцыі да Лібертарыянскай партыі.

pslПАРТЫЯ ЗА САЦЫЯЛІЗМ І ВЫЗВАЛЕННЕ або Рэвалюцыйная марксісцкая партыя. Ставіць сваёй мэтай рэвалюцыю рабочага класа ў ЗША. Заснавана ў 2006 рэвалюцыйнай камуністычнай фракцыяй Сусветнай партыі рабочых. Выказвае сімпатыю да Кітая і Кубы, падтрымлівае ідэю Чэ Гевары аб перманентнай рэвалюцыі супраць капіталізма.

pfp-voterПАРТЫЯ МІРА І СВАБОДЫ. Заснавана ў 1960-х гг. як левая партыя супраць вайны у В’етнаме. Пік яе папулярнасці прыйшоў на 1968 г., калі партыя падтрымала кандыдатуру лідара «Чорных пантэр» Элдрыджа Клівера на прэзідэнцкіх выбарах. У розны час знаходзілася на пазіцыях марксізма і памяркоўнага сацыялізма. Цяпер пазіцыяніруе сабе як сацыялістычную фемінісцкую партыю. Дзейнічае толькі ў Каліфорніі.

usppПАРТЫЯ ПІРАТАЎ. Амерыканская партыя піратаў – гэта філіял Міжнароднай партыі піратаў, якая мае штаб-кватэру ў Еўропе і філіялы ў амаль 70 краінах. Партыя заснавана ў 2006 г. У тым жа годзе пачаў працаваць яе амерыканскі філіял. Выступае за рэформу законаў аб ахове аўтарскага права, магчымасць бясплатнага абмену фільмамі, музыкай і іншымі творамі мастацтва ан-лайн, празрыстасць урада, мерытакратыю, эгалітарызм, абарону прыватнага жыцця і грамадзянскіх свабод.

munn-shawПАРТЫЯ СУХОГА ЗАКОНУ. Заснавана ў 1869 г. І пазіцыяніруе сабе як найстарэйшую з альтэрнатыўных партый. Грунтуецца на ультракансерватыўных хрысціянскіх поглядах, барацьбе з наркаманіяй і антыкамунізме.

reformРЭФАРМІСЦКАЯ ПАРТЫЯ Заснавана ў 1995 г. мільярдэрам Росам Перо. Спачатку грунтавалася на цэнтрысцка-кансерватыўных поглядах яе заснавальніка, ў 1998-2000 гг. перажыла барацьбу трох фракцый: прыхільнікаў Перо, лібертарыянцаў на чале з Джэсам Вентурам і сацыяльных кансерватараў (Пэт Буканан). З 2000 г. фракцыя Буканана атрымала кантроль над партыяй, фракцыя лібертарыянцаў пакінула партыю, а Рос Перо згубіў кантроль над партыяй, якую заснаваў як палітычную платформу сваіх прыхільнікаў. З таго часу партыя з цэнтрысцкай ператварылася ў правую, але значна згубіла папулярнасць.

sdusaСАЦЫЯЛ-ДЭМАКРАТЫ, ЗША. Маленькая слабаактыўная (з 1980-х гг.) лева-цэнтрысцкая антыкамуністычная палітычная група. Па поглядах бліжэй да Дэмакратычнай партыі, чым да Дэмакратычных сацыялістаў Амерыкі, асабліва пасля 1972 г., калі Дэмакратычныя сацыялісты прапанавалі на выбарах прэзідэнта кандыдатуру Джорджа МакГоверна, які заклікаў тэрмінова спыніць вайну ў В’етнаме, а СД-ЗША адмовіліся яго падтрымаць па прычыне в’етнамскага пытання. У цяперашні час ідзе рэарганізацыя СД-ЗША.

debsСАЦЫЯЛІСТЫЧНАЯ ПАРТЫЯ ЗША. Выступае за сацыялістычныя перамены ў краіне праз перамогу на выбарах, а не рэвалюцыю. У адрозненні ад многіх іншых партый, якія маюць слова «сацыялістычны» ў сваёй назве, СП ЗША заўсёды займала антыкамуністычную пазіцыю. Многія члены СП ЗША па поглядах ідэнтычны левай фракцыі Дэмакратычнай партыі. Заснавана ў 1900 г. Юджынам Дэбзам, прафсаюзным лідарам, былым чыноўнікам ад Дэмакратычнай партыі і пацыфістам. Пэўны час (да 1950-х гг.) была моцнай альтэрнатыўнай партыяй. (Сацыял-дэмакраты і дэмакратычныя сацыялісты таксама лічаць сябе нашчадкамі партыі Дэбза, бо ў пэўны час выйшлі з яе складу.) У 1976 г. СП, якая ледзь не знікла ў пачатку 1970-х гг. па прычыне адсутнасці папулярнасці, прайшла рэарганізацыю і ізноў пачала палітычную актыўнасць. З пачатку ХХ ст. таксама дзейнічае маладзёжнае крыло партыі – Сацыялістычная ліга маладых людзей.

САЦЫЯЛІСТЫЧНАЕ ДЗЕЯННЕ. Трацкісцкая палітычная партыя  сацыялістаў-рэвалюцыянераў, заснаваная былымі ўдзельнікамі Сацыялістычнай рабочай партыі. І Сацыялістычнае дзеянне і Сацыялістычная рабочая партыя падтрымліваюць рэжым Кастра на Кубе, але Сацыялістычнае дзеянне трымаецца ідэалогіі трацкізма, у той час як пазіцыя СРП бліжэй да савецкага погляду на камунізм. Сацыялістычнае дзеянне заяўляе аб сваёй апазіцыі дэмакратам, рэспубліканцам і ўсім капіталістычным палітычным партыям, а таксама ўсім капіталістычны урадам ва ўсім свеце і сталінісцкім і неасталінісцкім рэжымам ад былога СССР да Кітая.

socaltСАЦЫЯЛІСТЫЧНАЯ АЛЬТЭРНАТЫЎНАЯ ПАРТЫЯ. Заснавана ў 1986 г. як група «Рабочы баец» пры Рабочай партыі, а ў 1990-х гг. аддзялілася ад яе для заснавання больш радыкальнай левай і антыглабалісцкай партыі. Партыя з’яўляецца членам Рабочага Інтэрнацыянала ад ЗША (міжнароднай асацыяцыі трацкісцкіх палітычных партый). Альтэрнатыўныя сацыялісты не настолькі радыкальныя марксісты, як некаторыя іншыя партыі ЗША, яны дапускаюць магчымасць супрацоўніцтва з іншымі палітычнымі сіламі ў сваіх палітычных інтарэсах. САП падтрымлівае ідэю сістэмы бясплатнай агульнай аховы здароўя, бясплатнага навучання ў каледжы, істотнага скарачэння расходаў на абарону, усталявання мінімальнай зарплаты ў памеры 15 долараў, дзяржкантролю найбуйнейшых банкаў і асуджае ленінізм і сталінізм як адхіленне ад сапраўднага марксізма. Партыя мае філіялы ў 15 штатах.

sepПАРТЫЯ САЦЫЯЛІСТЫЧНАЙ РОЎНАСЦІ. Была заснавана трацкістамі пад назвай Ліга рабочых у 1966 г. Пэўны час дзейнічала разам з Сацыялістычнай рабочай партыяй, пакуль тая не адмовілася ад платформы трацкізма ў пачатку 1980-х гг. Змяніла сваю назву на цяперашнюю ў 1994 г. Прытрымліваецца пазіцыі, што Руская рэвалюцыя магла прывесці да станоўчых вынікаў, калі б не  здрада Сталіна і яго паслядоўнікаў.

swpСАЦЫЯЛІСТЫЧНАЯ РАБОЧАЯ ПАРТЫЯ (СРП). Заснавана ў 1938 г., членамі фракцыі трацкістаў, якіх выгналі з кампартыі ЗША. Доўгі час была лідарам трацкісцкіх партый ЗША, але ў 1980-х гг. адышла ад ідэй трацкізма на карысць кубінскай сацыялістычнай мадэлі.

ПАРТЫЯ «ПАДАТАК НА ЎОЛ СТРЫТ». Заснавана ў 2013 г. канспіролагам-тэарэтыкам і ўдзельнікам руху Ліндана Ляруша Ўэбстэрам Тарплі. Партыя выступае за абкладанне 1% падаткам кожнай аперацыі на Ўол Стрыт, нацыяналізацыю Федэральнага рэзерва і сістэмы аховы здароўя, а таксама за 15% падатак на імпартныя тавары. З рухам «Акупіруў Уол Стрыт» яе звязвае толькі падабенства назвы.

ПАРТЫЯ 12-ЦІ ПАЗІЦЫЙ. Галоўная ідэя партыі – ў філасофіі недапушчальнасці любой формы насілля дзяржавы, чалавека ці групы людзей у дачыненні да асобы і ўласнасці іншага чалавека. Насілле можа быць апраўдана толькі для абароны ад тых, хто парушае правы іншых.

usppПАРТЫЯ ПАЦЫФІСТАЎ ЗША. Выступае за скарачэнне абароннага бюджэту да нуля і пераўтварэнне арміі ў ненасільную структуру па абароне і аказанню гуманітарных паслуг.

veteranspartyПАРТЫЯ ВЕТЭРАНАЎ АМЕРЫКІ. Заснавана ў 2003 г., а ў 2013 г. – распушчана. У 2014 г. пачаўся працэс рэарганізацыі партыі. Узнікла ў сувязі з рашэннем Кангрэса скараціць выплаты ветэранам арміі. Пазіцыяніруе сябе як памяркоўную.

wwpПАРТЫЯ РАБОЧЫХ СВЕТУ. Заснавана ў 1959 г. фракцыяй пракітайскі арыентаваных камуністаў, якая выйшла са складу Сацыялістычнай рабочай партыі. Тэарэтычна падтрымлівае рабочыя рэвалюцыі, але падтрымала савецкія дзеянні ў Венгрыі ў 1950-х гг., Чэхаславакіі 1960-х гг. і Польшчы пачатку 1980-х гг. У 1980 г. ўпершыню партыя выставіла свайго кандыдата ў прэзідэнты на выбары (да гэтага лічылася партыяй, арыентаванай на рэвалюцыю. У 2006 г. найбольш радыкальная фракцыя партыі аддзялілася ад яе і ўтварыла Партыю за сацыялізм і вызваленне.

wfpПАРТЫЯ РАБОЧЫХ СЕМ’ЯЎ. Заснавана ў 1998 г. кааліцыяй прафсаюзаў. Доўгі час дзейнічала толькі ў штаце Нью-Ёрк. У 2006-2008 гг. стварыла некалькі аддзяленняў у іншых штатах, у прыватнасці ў Канэктыкуце і Арэгоне. Звычайна ўдзельнічае ў выбарах у блоках з іншымі партыямі, падтрымліваючы іх кандыдатаў (пераважна гэта Дэмакратычная партыя). Сайт партыі ў асноўным прысвечаны праблемам прафсаюзаў, ліберальнай эканомікі і занятасці.

ПАРТЫІ, ЯКІЯ ПАКУЛЬ НЕ ВЫСТАЎЛЯЛІ КАНДЫДАТАЎ НА ВЫБАРАХ

АМЕРЫКАНСКАЯ ПАРТЫЯ АРЛА (АМЕРЫКАНСКІ САЮЗ СВАБОДЫ). Заснавана ў  2015 г. Амерыканская партыя арла з’яўляецца палітычнай партыяй Амерыканскага саюза свабоды, які заснавалі былыя члены Амерыканскай партыі свабоды. І АПА, і АПС маюць аднолькавую правую платформу і выступаюць з антыкамуністычнымі поглядамі, а таксама супраць іміграцыі каляровага насельніцтва, «новага сусветнага парадку» і заняпаду еўрапейска-амерыканскай культуры ў ЗША.

АМЕРЫКАНСКАЯ ПАРТЫЯ ПАТРЫЁТАЎ. Заснавана ў 2003 г. Выступае на платформе ідэі: федэральны ўрад не павінен мець больш улады, чым дадзена Канстытуцыяй, а астатнія паўнамоцтвы павінны належыць асобным штатам. У прыватнасці гэта значыць адмену федэральнага падаходнага падатку і ліквідацыю федэральнага рэзерва. Таксама члены гэтай партыі выступаюць за ўвядзенне абавязковага патрабавання свабоднага валодання англійскай мовай для імігрантаў як сродку барацьбы з нелегальнай іміграцыяй, павышэнне падаткаў на імпартныя тавары і выхад ЗША з ААН.

canarypartyПАРТЫЯ КАНАРЭЙКІ. Заснавана ў 2011 г. Цікавіцца выключна пытаннямі аховы здароўя асабліва лячэння аўтызма. Крытыкуе недахопы развіцця медыцыны і фармакалогіі..

ЦЭНТРЫСЦКАЯ ПАРТЫЯ / ЦЭНТРЫСЦКІ РУХ. Прафесар Чарльз Уілан заснаваў Рух цэнтрысцкай партыі ў 2013 г. Партыя спадзяецца стаць альтэрнатывай дзвюм цяперашнім парламецкім партыям, платформай, якая б знаходзілася паміж імі для раўнавагі. ЦП ставіць мэтай выставіць сваіх кандыдатаў у Кангрэс.

conservativeusaКАНСЕРВАТЫЎНАЯ ПАРТЫЯ ЗША. Заснавана ў 2009. Асноўныя пазіцыі партыі: галоўны абавязак прэзідэнта – абараняць Амерыку ад знешніх і ўнутраных ворагаў, шлюб павінен быць саюзам мужчыны і жанчыны, нелегальную іміграцыю трэба спыніць, жыццё пачынаецца пры зачацці, ветэранаў трэба шанаваць і падтрымліваць, а фінансавую дысцыпліну – аднавіць. Гэта партыя не мае сувязі з вышэй згаданай Кансерватыўнай партыяй, якая дзейнічае ў штаце Нью-Ёрк.

dsaДЭМАКРАТЫЧНЫЯ САЦЫЯЛІСТЫ АМЕРЫКІ. Гэта партыя з’яўляецца членам Сацыялістычнага Інтэрнацыянала. У адрозненні ад іншых членаў Сацінтэрна, ДСА не ўдзельнічае ў выбарах. Фактычна з’яўляецца ў большай ступені палітычнай школай, чым партыяй. Сваёй місіяй лічыць сацыялістычныя перамены ў краіне і узмацненне сацыялістычных пазіцый у грамадстве і палітыцы. Як і некалькі іншых сацыялістычных партый лічыць сябе спадкаемніцай партыі Дэбза.

plpПРАГРЭСІЎНАЯ РАБОЧАЯ ПАРТЫЯ. Заснавана ў 1961 г былымі членамі кампартыі ЗША, якія лічылі, што СССР і КП ЗША здрадзілі ідэям камунізма. Ваенізаваная кампартыя сталінісцкага тыпу, якая дзейнічае ў штаце Нью-Ёрк і мэта якой – сусветная камуністычная рэвалюцыя. Адмаўляецца ад магчымасці ўдзельнічаць у выбарах, разглядае рэвалюцыю як адзіную магчымасць перамен, а сталінскі СССР як узор ідэальнай дзяржавы.

rcpРЭВАЛЮЦЫЙНАЯ КАМУНІСТЫЧНАЯ ПАРТЫЯ ЗША. Мааісцкі тып кампартыі. Выступае за перамены ў ЗША праз рэвалюцыю. Валодае некалькімі кніжнымі магазінамі, якія прадаюць рэвалюцыйную літаратуру.

ПАРТЫЯ РАБОЧЫХ, ЗША. Від камуністычнай партыі. Заснавана ў 1992 г. Мэта партыі – зрабіць рабочы клас незалежнай сілай. У многім погляды ПР і КП ЗША супадаюць. Яшчэ не выставіла ніводнага кандыдата на выбары.

world-socСУСВЕТНАЯ САЦЫЯЛІСТЫЧНАЯ ПАРТЫЯ ЗША. Заснавана ў 1904 г. Адмаўляецца ад насілля. Асуджае савецкі таталітарны лад, грошы і любую форму лідарства. Выступае за бяскласавае грамадства з адсутнасцю грошай і свабодным доступам да усяго, якое магчыма толькі пры ўсталяванні сацыялістычнага ладу ва ўсім свеце і ліквідацыі дзяржаўных межаў. Не падтрымлівае ўдзел у выбарах, бо лічыць, што нават абранне сацыялістычных кандыдатаў у цяперашняй сістэме толькі ўзмацняе  капіталізм. Пры гэтым стаіць на пазіцыі, што найлепшым шляхам усталяваць сацыялізм для рабочага класа з’яўляецца перамога на парламенцкіх выбарах. Ніколі не ўдзельнічала ў выбарах з моманту свайго заснавання.

КРЫНІЦА