Прачытаў артыкул Сяргея Богдана пра рэалізацыю нацыянальнай палітыкі ў БССР (Перекрестки 1-2/2009). Для многіх будзе цяжка прыняць многія тэзісы гэтага артыкула, паколькі ўжо прывыклі да звычайнай схемы, што савецкая ўлада толькі і займалася тым, што знішчала нацыянальную інтэлігенцыю ды насаджала камуністычную ідэалогію.

У прынцыпе, падобнай працы я чакаў , паколькі ў саветалогіі ўжо даўно адбыўся тэарэтычна-метадалагічны пераварот пасля паяўлення тэорыі «affirmative action» Тэры Марціна ды прац Роджэрса Брубейкера. У Расіі Аляксей Мілер з паплечнікамі ўжо плённа працуе ў гэтым накірунку, то бок рэвізія матэрыялу ў дачыненні да беларускай сітуацыі была толькі справай часу. Богдан стаў першым, хто даволі якасна выкарыстаў гэты падыход да асаблівасцей будаўніцтва беларускай нацыі савецкай уладай.

Для многіх будзе цяжка прыняць многія тэзісы гэтага артыкула, паколькі ўжо прывыклі да звычайнай схемы, што савецкая ўлада толькі і займалася тым, што знішчала нацыянальную інтэлігенцыю ды насаджала камуністычную ідэалогію. Богдан жа малюе куда больш складаную карціну, дзе паказваецца, што палітыка мадэрнізацыі і урбанізацыі насамрэч і прывяла да фарміравання «беларускай савецкай нацыі».

Прывяду некалькі вывадаў: 

В то же время модерная беларуская нация, несомненно, формировалась в условиях модернизации страны. А она проводилась в более поздние годы — в эпоху БССР. И именно эта эпоха заложила основные характеристики современной беларуской нации и беларуской политики времен независимости.

Советский Союз никогда не ставил задачи уничтожения культурной идентичности беларусов, а связывать сегодня целый ряд мер советского режима, которые повлекли за собой русификацию, означает опасность впасть в конспирологию, усматривая за не связанными между собой событиями тайный злой умысел Кремля по уничтожению беларуской нации.

В результате советской политики БССР из крайне гетерогенной в культурном, языковом, этническом и религиозном отношениях республики превратилась в гомогенную республики со значительным преобладанием титульной нации и крайне слабыми национальными, культурными и религиозными меньшинствами.

Бесмысленно осуждать влияние советской идеологии на беларусов БССР и на этом основании отрицать пложительное значение беларуской советской государственности для развития беларуской нации. Ведь другой модерной традиции государственного строительства у беларусов нет и, возможно, никогда бы и не появилось вне рамок большевистской национальной политики и ускоренной модернизации.

Оценив масштабность и эффективность политики советского режима в отношении БССР, мы можем сказать, что ее результатом была ситуация, которая делала весьма вероятным преобразование республики в независимое государство и самостоятельную модерную нацию.

Да ўсяго гэтага прыкладваецца даволі сур’ёзная факталогія. Адзінае, што пры глабальнасці задачы шмат якія месцы прапісаныя аўтарам даволі павярхоўна. І заяўленая спроба паказаць складанасці і супярэчнасці савецкай нацыянальнай палітыкі фактычна выліліся ў яе апраўданне, дзе негатыўныя моманты для нацыятварэння, якія безумоўна існавалі, аказаліся выцесненымі на перыферыю аргументацыі. То бок, атрымаўся даволі спецыфічны панегірык беларускай савецкай нацыі, што трохі насцярожвае і вымушае чакаць дальнейшых працаў, больш аб’ектыўных.

Прытым я з Богданам па многіх пазіцыях згодны. Але перспектывы ў нас адрозніваюцца радыкальна — для мяне працэс гамагенізацыі культурнай прасторы і стварэнне мадэрнай нацыі выклікае жаль і непрыязнь, таксама як з антыпатыяй я стаўлюся да беларускай савецкай нацыі і паўсталай на яе тле незалежнай дзяржавы. Канечне, для новай генерацыі беларускага нацыяналізму ўсё лагічна і апраўдана, і уключэнне савецкага вопыту ў беларускі нацыягенезіс — натуральны крок. Толькі мне вось больш даспадобы Польска-Літоўскі Край, чым Рэспубліка Беларусь, што тут зробіш:)

P.S. Дарэчы, на наступным семінары «Палітычнай сферы» Богдан будзе рабіць даклад пра эвалюцыю палітычных поглядаў Зянона Пазняка. Калі будзе дакладная інфармацыя, абавязкова яе запошчу.

triath88.livejournal.com