Цяпер такі акт княскага надпісаньня і акрыжаваньня пэўна назвалі б дзяржаўным вандалізмам уладаў ды параўналі б з ацыбульваньнем былых касьцёлаў.

Адзін з „Барысавых камянёў“ з надпісам 1 пал. ХІІ ст., што ў 1888 (пав. інш. зьв. у 1878) выцягнуты зь Дзьвіны зь ініцыятывы „заходне-рускага“ (віцебскага) краязнаўцы А. Сапунова і адпраўлены ў Маскву для тамтэйшага Гістарычнага Музэю: урэшце пакладзены ў маскоўскім парку пры музэю-запаведніку „Коломенское“ (як памятник древнерусской письменности). — Як піша Энцыкл. Гіст. Беларусі, „Да прыняцьця хрысьціянства (10 ст.) [гэтыя „Барысавы“]камяні былі язычніцкімі фетышамі. Крыжы на валунах высечаны паводле загаду полацкага князя Барыса Ўсяславіча ў 1-й трэці 12 ст. ў сувязі з ажыўленьнем язычнічніцкіх вераваньняў і з мэтай увекавечыць імя князя“. — Цяпер такі акт княскага надпісаньня і акрыжаваньня пэўна назвалі б дзяржаўным вандалізмам уладаў ды параўналі б з ацыбульваньнем былых касьцёлаў.

 

suziralnik.livejournal.com