Сёньня „чэкісты“ ў Беларусі сьвяткуюць, як сваё „прафэсійнае сьвята“, заснаваньне сваёй установы 20 сьнежня 1917 г. ў выглядзе дзяржаўна-тэрарыстычнай арганізацыі Савецкай Расеі

Кожная дзяржава мае патрэбу ў сьпецслужбах бясьпекі: бо грамадзтва патрабуе абароны калектыўнай бясьпекі, законных правоў і свабодаў, у т.л. грамадзянскіх і палітычных, ад злаўжываньня ўладай, тэрарарызму, карупцыі, арганізаванай злачыннасьці, сабатажу ці шпіянажу замежных ворагаў і камэрцыйных канкурэнтаў, экстрымізму і г.д. — з чым ня дасьць рады ні ўчастковы, ні ДАІ, ні крымінальны вышук. Асаблівыя пагрозы патрабуюць асаблівых мэтадаў вышуку. Аднак дэмакратычныя дзяржавы ня маюць ні палітычнай паліцыі, ні тым больш машыны палітычнага тэрору.

20 сьнежня 1917 г. новым урадам бальшавікоў у Петраградзе была створана “Всероссийская чрезвычайная комиссия по борьбе с контрреволюцией и саботажем при Совете народных комиссаров РСФСР“: зусім не як ворган аховы правапарадку, а як ворган палітычнай паліцыі і сродак палітычнага тэрору, «Карающий меч диктатуры пролетариата».

Палітычна-карны характар, — прынцыповую адрознасьць сваёй арганізацыі ад „нармальнай сьпецслужбы“, — сьцьвердзіў пры яе заснаваньні сам Фэлікс Дзяржынскі: «Работники ЧК — это солдаты революции… Боевому органу, подобному ЧК, нельзя передавать работу полиции. Право расстрела для ЧК чрезвычайно важно». Неўзабаве дзейнасьць ВЧК СНК РСФРС разгарнулася і ў пад-бальшавіцкай частцы Беларусі. Далейшае шырока вядома. Менская Камароўка, Антонаўскі лес, Курапаты

 

suziralnik.livejournal.com

 

Савецкі ворган палітычнага тэрору зьмяняў свае назвы і карэктаваў мэтады, замест кулі з Нагана зьяўляліся сродкі маральнага тэрора, карнай псіхіатрыі і падобнага, ды ў Беларусі ніколі й ня быў проста скасаваны з заменай на новую, нацыянальную беларускую сьпецслужбу, і нездарма нават упарта захоўвае сваю апошнюю савецкую назву. Помнік „койданаўскаму марфіністу“ і сёньня стаіць насупраць іхняй установы. „Амэрыканка“, дзе чакаў расстрэлу незалежнік і эміссар Рады БНР Філістовіч, і ў гэтыя дні поўная палітычных беларускіх вязьняў.

Сёньня „чэкісты“ ў Беларусі сьвяткуюць, як сваё „прафэсійнае сьвята“, заснаваньне сваёй установы 20 сьнежня 1917 г. ў выглядзе дзяржаўна-тэрарыстычнай арганізацыі Савецкай Расеі. Віншуюць сваіх вэтэранаў, МГБ-істаў СССР — сьмяротных прафэсыйных ворагаў любой асобы нават з думкаю аб незалежнай нацыянальнай дэмакратычнай дзяржаве ў Беларусі. Ну, хай цяпер сьвяткуюць урачыста: бо мабыць ужо ня многа гадавінаў засталося сьвяткаваць — перш чым будзе пакладзены канец існаваньню структуры-пераемніцы ВЧК ў Беларусі.

 

suziralnik.livejournal.com

 

Кожная краіна мае патрэбу ў сьпецслужбах бясьпекі: ды-й той гатунак сьпецслужбы, які запатрабаваны і дзейнічае ў дзяржаве, ёсьць добрым паказчыкам прыроды і сутнасьці самой пануючай у межах пэўнай краіны дзяржавы.

 

suziralnik.livejournal.com