23 лютага — ня толькі Дзень абаронцаў айчыны (былое савецкае свята — Дзень Савецкай арміі і ваенна-марскога флоту). 23 лютага 1944 г. была заснаваная Беларуская Краёвая Абарона — вайсковае фармаванне, аснову якога складала мабілізаванае мужчынскае насельніцтва 1908-24 г.н.

 

МАРШ БКА

Ідуць жаўнеры Беларусы
Праз вёскі, сёлы, гарады,
Пераламаць усе прымусы,
Што ім нясьлі вякі, гады.

Няхай больш ворагі ня сьмеюць
Сваю нам волю накідаць —
Сьцягі Пагоні ўжо ясьнеюць,
Іх рукі моцныя дзяржаць!

Ідуць жаўнеры і сьпяваюць,
Дзяўчатам сэрцы бьюць мацней.
Праменьні сонца ў зброі зьзяюць,
Калёны ідуць далей, далей…

А песьня льецца над палямі:
Вон, гадаўё, з нашай зямлі,
Вы нашу кроў пілі вякамі,
Сьмерць вам, вы век свой аджылі!

З іх не адзін у вёсцы роднай
Пакінуў мілую сваю,
Яе пагляд у начы халоднай
Яму прыпомніцца ў баю.

Як птушка думка ў даль нясецца:
Дзе хата родная… Дзе плуг…
І ён бязстрашна ў перад рвецца
Каб біць бандытаў-валацуг.

Ідуць жаўнеры Беларусы
Праз вёскі, сёлы, гарады,
Пераламаць усе прымусы,
Што ім нясьлі вякі, гады.

Сьцяг бел-чырвона-белы вольны
У сэрцы кожнага із іх —
Жаўнер Краёвай Абароны
На варце стаў правоў сваіх!


БКА была ўтворана ў лютым-сакавіку 1944. Узначальвала БКА Галоўнае камандаванне на чале з маёрам Ф. Кушалем. Аснову фарміравання складала мабілізаванае мужчынскае насельніцтва 1908-24 г.н. Усяго было мабілізавана каля 25 тыс. чал., з якіх планавалася стварыць 48 батальёнаў па 450-500 чал. Да сярэдзіны красавіка 1944 было створана 38 пяхотных і 6 сапёрных батальёнаў. Афіцэры і падафіцэры БКА праходзілі падрыхтоўку на 3-тыднёвых курсах у Менску, радавыя — на месцах службы.

youtube.com/user/Aliaksei1986