Выданне імкнецца паказаць рэальнае функцыянаванне тагачаснага скарбу ВКЛ, фармаванне бюджэту, яго асаблівасці, тыпы падаткаў, паступленні сродкаў, штогадовае іх грашовае вымярэнне і суадносіны паасобных тыпаў падаткаў у структуры паступленняў, выдаткі, іх штогадовую дынаміку і суадносіны з сапраўднымі патрэбамі, удзел палітычнай супольнасці і ўсіх жыхароў дзяржавы пры вырашэнні пытанняў па аховы і абароне дзяржавы, асабліва па вызваленні краіны.

Вялікае Княства Літоўскае ў сярэдзіне XVII ст. зведала небяспечныя напады суседніх дзяржаў, і частка тэрыторыі была акупавана. Дзеля гэтага, а таксама дзеля ваенных дзеянняў, якія адбываліся на яго тэрыторыі 20 гадоў, дзяржава і грамадства зазнала вялікія палітычныя, культурныя, эканамічныя і дэмаграфічныя страты. Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім кіраваў супольны гаспадар і сойм Рэспублікі абодвух народаў. У 1648 г. пачалося бескаралеўе, а паўстанне ўкраінцаў на чале з Багданам Хмяльніцкім з Польскага каралеўства перакінулася і ў Вялікае Княства Літоўскае. Уварванне войска паўстанцаў-казакоў паклала канец перыяду міру, які цягнуўся з Палянаўскай угоды. У 1654 г. пачалося расійскае вайсковае ўварванне. Адначасова пачалася акупацыя значнай часткі тэрыторыі, рабаванне месцічаў і сялянаў ды іх маёмасці, іх забойствы і дэпартацыі ў Расію. У 1655 г. паводле Кейданскай угоды ў ВКЛ увайшло шведскае войска, якое на частцы ВКЛ увяло ваенную адміністрацыю. Адначасова пачалася вызваленчая вайна ў ВКЛ. Яна канчаткова скончылася ў 1667 г. Андрусаўскім перамір‘ем.

Vokl_CilaТакім чынам, на працягу 20 гадоў (1648—1667) у ВКЛ ішла вайна. У Вялікае Княства Літоўскае і ў Каралеўства Польскае, а нярэдка толькі ў ВКЛ ўрываліся войскі Расіі, Швецыі, паўсталых казакоў, Прускага княства, крымскіх татараў.

ВКЛ ваявала самастойна і ўзаемадзейнічала з Каралеўствам Польскім. Літва прыкрывала Польшчы ад непасрэдняй агрэсіі Расіі з усходу і поўначы. Для Польшчы найбольшую небяспеку ўяўлялі паўсталыя казакі на чале з Багданам Хмяльніцкім і Швецыя. Казакі некалькі разоў (у бітвах на Жоўтых водах, пры Корсуні, Пілавіцы, Батогу) разбілі ці рассеялі войска Польскага каралеўства. Шведскае войска дайшло да Кракава і змусіла капітуляваць войска Польскага каралеўства. Пасля Кейданскай угоды ў Жамойці і паўночных паветах Аўкштайціі пачала кіраваць шведская ваенная адміністрацыя. Астатнюю частку ВКЛ захапіла Расія. Пасля паўстання супраць шведскай ваеннай адміністрацыі ўтварыўся плацдарм для вызвалення ВКЛ.

Вялікае Княства Літоўскае апынулася ў складанай геапалітычнай сітуацыі, і вельмі важнай была здольнасць дзяржавы Скарб Вялікага Княства Літоўскага падчас Дваццацігадовай вайны (1648—1667 г.) абараніцца і вызваліцца ад акупантаў. Таму ў пачатку працы аўтар вырашыў высветліць стан дзяржаўных фінансаў і войска: падатковую сістэму, функцыянаванне земскага скарбу ВКЛ, бюджэту і вытратаў з яго на патрэбы па ахове парадку і абароне дзяржавы, якія ў часе вайны істотна мяняліся. Асноўным заданнем працы было высветліць недаследаванае ў гістарыяграфіі пытанне і вызначыць штогадовыя даходы і выдаткі земскага скарбу ВКЛ, іх структуру і праўныя ды сацыяльныя падставы іх збору. Пасля доўгіх даследаванняў архіўных публікацый і крыніц удалося скласці зводную табліцу даходаў і выдаткаў скарбу ВКЛ за 1647—1670 гг. (гл. табл. 59). Яна паслужыць для кампаратывісцкіх даследаванняў і ацэнкі палітычнага стану ВКЛ у тагачасным геапалітычным кантэксце.

Выданне імкнецца паказаць рэальнае функцыянаванне тагачаснага скарбу ВКЛ, фармаванне бюджэту, яго асаблівасці, тыпы падаткаў, паступленні сродкаў, штогадовае іх грашовае вымярэнне і суадносіны паасобных тыпаў падаткаў у структуры паступленняў, выдаткі, іх штогадовую дынаміку і суадносіны з сапраўднымі патрэбамі, удзел палітычнай супольнасці і ўсіх жыхароў дзяржавы пры вырашэнні пытанняў па аховы і абароне дзяржавы, асабліва па вызваленні краіны. Шмат увагі прысвячаецца высвятленню развіцця дзяржаўнай і грамадзянскай самасвядомасці грамадства ВКЛ, рашучасці бараніць дзяржаву ад нашмат мацнейшага агрэсара — прааналізаваныя добраахвотныя рашэнні паветаў па падтрыманні скарбу, пастановы Гарадзенскай канвакацыі, волевыяўлення прадстаўнікоў ВКЛ на соймах Рэчы Паспалітай, асабліва на літоўскіх сесіях пры падрыхтоўцы канстытуцый ВКЛ, іх сувязь са зборамі сродкаў у
скарб, фармаваннем бюджэту. Высветленыя асабістыя высілкі чыноўнікаў, духоўнікаў і іншых грамадзянаў ВКЛ па абароне і вызваленні дзяржавы. Была складзеная сістэма падатковых зменаў, якія павялічылі паступленні ў скарб (увядзенне падым‘я, пагалоўя, падаткаабкладанне прадукцыі шляхецкіх гаспадарак). Выкананае рэйтынгаванне асобных рэгіёнаў (паветаў, ваяводстваў) паводле паступленняў у скарб і іх значэнне для праграмы па ахову і абароны дзяржавы.

Вайна, якая зацягнулася на дваццаць гадоў, прыдзірліва праверыла літоўскія дзяржаўныя і станавыя структуры на жыццяздольнасць, гнуткасць, здольнасць абараніць дзяржаўнае жыццё. Інертнае цячэнне дзяржаўнага і сацыяльнага жыцця апошняга мірнага дзесяцігоддзя (1636—1648) прычынілася да таго, што новаўзніклыя фінансавыя, сацыяльныя і ваенныя патрэбы заставаліся нейкі час без задавальнення. Звыклыя фінансавыя і ваенныя рэсурсы дзяржавы аказаліся больш не адпаведнымі геапалітычным выклікам.

На працягу гэтага 20-годдзя ВКЛ даводзілася пастаянна ўтрымліваць найманае войска, збіраць сродкі на яго найм, збіраць падаткі, выкарыстоўваць на гэтую мэту даходы, сабраныя ў выглядзе мытаў і акцызаў. Утрыманне войска было сур‘ёзнай праблемай для скарбу, але зменшыць яго было немагчыма. Афіцыйна рэгламентаваны вайсковы кантынгент ВКЛ вырас з 5000 да 18000. Утрымліваць яго станавілася ўсё цяжэй, бо з самага 1648 г. падаткі плацілі жыхары не ўсёй тэрыторыі ВКЛ. Былі гады, калі гэты абавязак выконвалі жыхары добра калі дзясятай часткі тэрыторыі ВКЛ (гл. схему 28). У часы вайны і акупацыі былі забітыя ці ўцяклі каля паловы насельнікаў гаспадарчых адзінак-дымоў (гл. табл. 48). Сабраць прадугледжаную суму падаткаў было цяжкім ці ўвогуле невыканальным заданнем. У выданні падаюцца звесткі пра змену і фактычнае змяншэнне паступлення падаткаў з аднаго падым‘я ў 1649—1665 г. у 258,7 да 17,6 тыс. залатых (гл. 60 табл.). Аднак, нягледзячы на ўсе цяжкасці, ВКЛ не страціла рашучасці, каб дабіцца вызвалення і прагнаць акупантаў.

На працягу прааналізаванага перыяду ВКЛ, хоць і пазбыўшыся часткі сваёй тэрыторыі ды зведаўшы вялікія матэрыяльныя і дэмаграфічныя страты, стрымала агрэсію суседніх дзяржаў, прагнала ваенныя сілы дзяржаў-агрэсараў, дабілася вызвалення, аднавіла мір і працягнула традыцыйнае палітычнае, культурнае і эканамічнае жыццё.

Стабільнасць дзяржавы, яе бяспека і абарона залежалі ад грамадзянскай самасвядомасці яе жыхароў, разумення адказнасці за дзяржаву і асаблівасцяў менталітэту яе насельнікаў, эканамічнай ды фінансавай кандыцыі, а таксама ад здольнасці дзяржавы мабілізаваць свае рэсурсы. У гістарыяграфіі сустракаецца перакананне, што шляхта Вялікага Княства Літоўскага была своекарыслівай і не рупілася пра дзяржаву і яе абарону. Аднак акурат ёй, разам з усім грамадствам, і давялося несці ношу той 20-гадовай вайны і вызвалення Вялікана Княства Літоўскага.