Цяпер шмат кажуць і пішуць аб лячэнні алкагалізму коранем лялечніка.

Дык што ж за расліна лялечнік? Як яе распазнаць? І як выкарыстоўваць для лячэння алкагалізму?

Батанічная назва лялечніка — чэмярыца Лабеля. Часам яго няправільна называюць чэмерай белай.

Гэта шматгадовая травяністая расліна з прамастоячым сцяблом вышынёй да 170 см. Ніжняе лісце лялечніка шырокае, верхняе яйкападобна-ланцетнае, завостранае і пакрытае кароткім пушком. Дробныя жаўтлява-зялёныя кветкі сабраны ў суквецце-мятлу, цветаносы і кветаножкі пухнатыя. Карэнішча мясістае, цёмна-бурае, даўжынёй 5-8 см. Ад яго адыходзіць шмат сакавітых шнуравідных каранёў таўшчынёй да 4 мм.

Расце лялечнік у волкіх і поймавых лугах, у багністых лясах.

Расліна вельмі атрутная. Некалькі грамаў свежага кораня могуць забіць каня. Больш за ўсё атрутных алкалоідаў ў каранях і карэнішчы, прычым іх колькасць вагаецца ў залежнасці ад сезону. Так, у падземных частках лялечніка іх больш восенню і ранняй вясной. А ў надземнай — у пачатку развіцця расліны, гэта значыць увосень, калі лісце яшчэ не разгарнулася і бачны толькі зялёны конус. У гэты час зразаюць ўсю расліну і доўга сушаць.Карані і карэнішчы лялечніка чысцяць ад зямлі, разразаюць уздоўж і папярок і таксама сушаць на скразняку.

Праславіўся лялечнік тым, што ім можна лячыць хворага алкагалізмам, калі ён сам лячыцца не хоча.

Асаблівасць гэтага сродку ў тым, што ён несумяшчальны са спіртнымі напоямі.

Калі адвар з каранёў лялечніка падмяшаць у ежу ці гарбату алкаголіка, ён гэтага не адчуе і нічога з ім не адбудзецца. А вось калі вып’е спіртное, у яго адкрыюцца ваніты. У першы раз чалавек падумае, што яму трапілася няякасная выпіўка. Але калі ванітамі будзе сканчацца кожная п’янка, то жаданне выпіць пройдзе. Чалавека будзе каламуціць ад аднаго толькі выгляду або паху спіртнога.

Акрамя таго, адвар лялечніка зніжае агрэсіўнасць таго, хто п’е, што само па сабе вельмі важна.

Адвар захоўваеце ў халадзільніку. (Толькі пільна сачыце, каб ваш падапечны не выпіў яго, прыняўшы за спіртное.)

Штодня падмешвайце адвар лялечніка ў ежу ці гарбату хворага па 2 кроплі 3 разы на дзень.

Калі ваш хворы есць толькі адзін раз на дзень, можна даць яму адразу ўсю дзённую норму. А калі эфекту не будзе, паступова падвышайце дозу, але не перавышайце 10 кропель у дзень.

І яшчэ раз нагадаю: не забывайце пра атрутнасць лялечніка.

Крыніца: Прысядзібная газета