Дакументальны фільм аб праблемах людзей з абмежаванымі магчымасцямі, інвалідаў, якия жывуць у Беларусі. Калісьці яны былі такімі самымі, як і мы. Праносіліся паўз нас у дарагіх аўтамабілях. Ездзілі з намі разам у метро. Палі каву ў прыдарожных кавярнях. Марылі пра тое, каб выспацца і ў нядзелю, нарэшце, пайсці ў заапарк. Словам, звычайныя гарадскія жыхары: студэнты і бізнесоўцы, вайскоўцы і хатнія гаспадыні. У Андрэя Скуратовіча ў дзяцінстве над ложкам вісела мапа Менску. У другім класе ён усю мапу ведаў на памяць і адзначаў месцы, у якіх яшчэ не быў. Тады, у канцы 1970 — х гг. , дзеці маглі самі ездзіць па горадзе. Аднак апошнія 8 гадоў ён вельмі рэдка выходзіць з кватэры. А дакладней выязджае…
2008 г., Беларусь

Працягласьць: 00:47:30