Трагічны лёс сустрэў амаль мільён жаўнераў і афіцэраў, якія прайшлі праз Чарнобыль. Адкрыта размаўляць пра гэта пачалі толькі праз тры гады пасля катастрофы. Некаторыя з іх атрымалі высокія пенсіі. Аднак Чарнобыль не быў першай ядзернай катастрофай для беларусаў…

У 1954 годзе полк з Берасця быў накіраваны на ваенны палігон ў Арэнбургскай вобласці ў ваколіцы вёскі Тоцкае. Навошта іх завезлі так далёка? У той час у Беларусі было дастаткова ўласных палігонаў, дзе можна было праводзіць вучэнні. А тут вывезлі цэлы полк з танкамі, артылерыяй, медычнай брыгадай, кухняй, але без амуніцыі. Якія вучэнні могуць быць без амуніцыі?

Вядомы маршал Г. Жукаў хацеў праверыць ядзерную зброю на сваіх жаўнерах. Зразумела, што было гэта ўзгоднена з ЦК і асабіста з Мікітам Хрушчовым. Чаму Тоцкае? Ягоныя краявіды нагадвалі маршалу паўднёвую Нямеччыну. Навошта полк танкістаў? У магчымай ядзернай вайне ён першым павінен быў ісці праз Польшчу ў Нямеччыну….
2008 г.

Працягласьць: 00:30:04