Што сённяшнія беларусы ведаюць пра Берасцейскую крэпасць? Амаль нічога. Час ад часу на экранах тэлевізараў з’яўляюцца паведамленні пра чарговую цырымонію на тэрыторыі фартэцыі. Традыцыйныя кадры ўваходу ў крэпасць, які выглядае высечанай у граніце зоркаю, вялізная сімвалічная галава абаронцы, надпісы на мемарыяльных табліцах, Холмская брама. Гэта афіцыйна кананізаваная гісторыя крэпасці, напісаная і зацверджаная яшчэ ў гады кіравання КПСС. І цяпер усё засталося без зменаў, як Святое Пісьмо. Пра крэпасць кажуць амаль выключна ў звязку з яе гераічнай абаронаю падчас нападу Нямеччыны на СССР. Што было да і пасля, сучасная беларуская ідэалогія згадваць не зацікаўленая. Больш за тое, інфармацыя пра іншую вядомую абарону цытадэлі проста схаваная ад беларусаў.

рэж. Галіна Самойлава, 2009 г., Беларусь

Працягласьць: 00:28:41