Уладзімір Някляеў у фільме «Дайсці да Плошчы». Падзеі 19 снежня 2010 года ў Менску падзялілі жыццё сучаснага беларускага грамадства на «перад» і «пасля». Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў беларусы жылі ў чаканні важных станоўчых зменаў у сваёй краіне. З вераю ў рэальную магчымасць дэмакратычных пераменаў праз выбары прыйшлі яны на плошчу Незалежнасці. Усё гэта было «перад»… Аповеды ўдзельнікаў падзеяў на Плошчы паказалі цынізм і хлуслівасць дыктатуры, якая, выкарыстоўваючы брутальныя метады, знішчыла надзеі на перамены да лепшага. І ў жыцці беларускага народу пачаўся перыяд «пасля». Аўтары фільму паказалі, як адбываўся пералом думак у гэты час. Адною з найважнейшых постацяў тых падзеяў быў кандыдат на прэзідэнцта Беларусі Уладзімір Някляеў. Фільм зняла рэж. Галіна Самойлава.
З 7 верасня штосераду пасля галоўнага выдання «Аб’ектыву» «Белсат» паказвае фільмы пра трох асуджаных былых кандыдатаў на прэзідэнцтва. 14 верасня глядзіце «Выбар Саннікава», а 21 верасня – стужку пра Мікалая Статкевіча.

Працягласьць: 00:24:49