Вонкавае аблічча Менску, як і ўся гісторыя Беларусі, было аб’ектам адвечнага канфлікту паміж Усходам і Захадам. Расейская ўлада зруйнавала ратушу, перабудавала касцёлы ў цэрквы, жадаючы знішчыць усё, што нагадвала пра еўрапейскае развіццё Беларусі. Недаробленае царызмам працягвала савецкая ўлада. Нават фашысцкая адміністрацыя ў часе акупацыі мела ўласны план рэканструкцыі Менску, які часткова зрэалізавалі ўжо пасля вайны. У канцы 1940-х мясцовыя камуністычныя лідары на чале з Панцеляймонам Панамарэнкам змаглі пераканаць Сталіна пакінуць разбуранаму вайною Менску статус сталіцы БССР адзіным аргументам: гэта будзе горад Сонца, узорны камуністычны горад. Сёння ідэйныя нашчадкі панамарэнак свядома і метадычна працягваюць нішчыць рэшткі матэрыяльнае спадчыны беларусаў…
2011 г., Беларусь

Працягласьць: 00:28:43