17 верасьня ў менскай кнігарні «ЛогвінаЎ» спрэзэнтавалі зборнік выбраных вершаў Максіма Танка «Абвяржэньне». У рамках вечарыны ПЭН-цэнтар і «Саюз беларускіх пісьменьнікаў» уганаравалі фіналістаў літаратурнага конкурсу, прысьвечанага 100-гадоваму юбілею Яўгена Скурко, больш вядомага пад псэўданімам Максім Танк.

Працягласьць: 0:03:44