«Паляваньне на гаўлятара» — кінэматаграфічная вэрсія таго, як 23 верасьня 1943 году Алена Мазанік забіла генэрала-камісара Вільгельма Кубэ. Здымала сэрыял расейская кампанія «Starmedia» пры ўдзеле Беларусьфільму. У аснову сюжэта пакладзеныя рэальныя гістарычныя падзеі, што адбываліся ў Менску ў 1941—1943 гадах. Здымкі адбываліся ў Бабруйску, Віцебску і Менску.

Адметнасьцю фільму зьяўляецца ягоная выразная дзьвюхмоўнасьць. Выпадковыя пэрсанажы ў ім гавораць па-беларуску, і іхныя словы падаюцца безь перакладу. Пэрсанажы гэтыя — прыстытутка, паліцаі і іншыя людзі, чые паводзіны выразна нэгатыўныя і выклікаюць адмоўныя эмоцыі.

Працягласьць: 0:01:30