Рэжысэр: Міхал Равуцкі

“Радзівілы. Таямніцы Сям’і” – гэта гістарычны дэтэктыў, у якім некаторыя агульнавядомыя факты не проста падвяргаюцца сумневу, а цалкам аспрэчваюцца. Так, журналісты прадставяць сапраўдную карціну велічы і неаднаразовага спусташэння радавога гнязда – Нясвіжа, выкрыюць самазванцаў, пакажуць супрацьстаянне Радзівілаў супраць Радзівілаў, зазірнуць у саркафагі. Тэлегледачы ўбачаць гістарычны авантурны дэтэктыў з элементамі анімацыі, выкарыстаннем рэдкіх эксклюзіўных кадраў і тэатра ценяў.
Важна адзначыць, што стварэнне трылогіі і правядзенне Тыдня Радзівілаў на галоўным тэлеканале краіны прымеркавана да 465-гадовага юбілею з моманту атрымання ў 1547 годзе Радзівіламі, першымі ў Вялікім Княстве Літоўскім, княжацкага тытула Святой Рымскай імперыі.

Працягласьць: 00:28:23