Я б хацеў сказаць, што, на жаль, мы спяваем не фантастычныя песні. Усё, пра што мы спяваем, мы бачым, чуем і гэта адбываецца тут і цяпер.

Гангрэна пачала распаўзацца і прарасла ў нашай роднай Беларусі. Потым ужо з’явіліся цёмныя чорныя плямы ў Расіі, у Казахстане і на ўсёй тэрыторыі былога Савецкага Саюза. Вы бачыце што адбываецца — такіх як мы, такіх як вы называюць змагарамі, вашывай інтэлігенцыяй, грантасосамі, пятай калонай, згадваюць ЦРУ, амерыканскую контрвыведку.

Тут усе людзі разумеюць пра што мы гаворым. Яны піздзяць і нават не чырванеюць. Але калі б яны толькі гаварылі. Гэтыя сволачы дзейнічаюць. І яны паказваюць сваю грубую, жорсткую і зусім бяздумную сілу.

І, гледзячы на такія канцэрты, няхай яны ведаюць, што мы не нейкія маргіналы — мы такія ж людзі, мы такія ж нармальныя простыя рабяты, якія хочуць жыць у сваіх незалежных еўрапейскіх краінах.

Мы інтэрнацыяналісты, мы любім усіх людзей, але мы хочам жыць у сваёй маленькай незалежнай краіне, каб нам ніхто не дыктаваў, не ўказваў што нам рабіць, як нам казаць, як нам апранацца, які ў нас павінен быць сцяг , які ў нас павінен быць гімн і куды траціць нам нашы грошы.

Дзякуй, рабяты! І калі мы будзем пра гэта казаць у слых, калі мы не будзем сцаць, а вы ж ведаеце — калі сцыш, тады сабакі кусаюць, а калі ня сцыш, то тады яны бягуць падціснуўшы хвасты.

Давайце ж адчуем радасць вось гэтага бегу, бегу па гэтых джунгляў, якое адчуваў Маўглі. Памятаеце ў мультфільме ён бег і за ім бегла зграя труслівых рудых сабак? Дык няхай жа гэтыя рудыя сабакі ганяюцца за намі, але мы паадразаем ім хвасты, час прыйдзе .

Жыве Беларусь!

Працягласьць: 00:03:54