Аўтарам, як і папярэдніх навагодніх фільмаў-канцэртаў «Снежны завулак», выступіў музыка Лявон Вольскі. Галоўныя дзейныя асобы — вядомыя ў Беларусі артысты: Ганна Хітрык (спартоўка), Павел Харланчук (дэтэктыў) і Наста Шпакоўская (варажбітка-медыум). У іншых ролях — Уладзімір Пятровіч (прадпрымальнік), Кацярына Аверкава (утрымальніца вар’етэ і казіно), Раман Падаляка (замежнік), Алена Крыванос (прыслуга), Глеб Лабадзенка (журналіст). Жанр навагодняга шоу на «Белсаце» — асарці ад камедыі да містыкі-фантастыкі. Сюжэт —выкраданне кіраўніка адной краіны на фоне ўварвання іншапланетнікаў…

Працягласьць: 00:51:45