Традыцыйна Новы год — нагода падвынікаваць год мінулы, пацешыцца дасягненням і перамогам. Але ці было з чаго цешыцца беларускай культуры ў 2013? У выдавецтва Ігара Логвінава забралі ліцэнзію, Міністэрства культуры знізіла статус Музея Багдановіча да ўзроўню філіялу, Святлана Алексіевіч «праляцела» над Нобелеўскай прэміяй. Хто вінаваты і што рабіць? Пра гэта спрачаюцца госці праграмы «Чорным па белым» — выдавец Ігар Логвінаў і літаратуразнаўца Ціхан Чарнякевіч. Эксперты праграмы — празаік Барыс Пятровіч, перакладніца Марына Шода, літаратурны крытык Ганна Янкута. Першы выпуск «Чорным па белым» у новым сезоне ў новай студыі па-новаму. Тэма праграмы — «Недаатрыманы Нобель».

Працягласьць: 00:26:40