На пачатку ХІХ стагоддзя цэнтрам адукацыі на нашых землях становіцца Віленскі універсітэт. Адна з найлепшых вышэйшых навучальных установаў Заходняй Еўропы аб’ядноўвае пад сваім дахам узнёслых, рамантычных ды прагных да ведаў маладых людзей. Менавіта тут упершыню сустракаюцца два юнакі — Тамаш Зан з-пад Маладэчна і Адам Міцкевіч з Наваградка.

Працягласьць: 00:11:08