Галоўная ж беларуская падзея дня мае святочнае і радаснае гучанне. У сталіцы пабраліся шлюбам былы палітвязень Павал Севярынец і Вольга Шылак.

Як жаніцца, дык толькі на Плошчы Свабоды. У Кафедральным касцёле ў Менску шлюбаваўся адзін з лідараў дэмакратычнай супольнасці і былы палітвязень Павал Севярынец з ягонаю абранніцай Вольгаю Шылак.

ПАВАЛ СЕВЯРЫНЕЦ, ПАЛІТЫК:
«Дзякуй Богу! Вялікі дзякуй Богу і ўсім людзям, якія прыйшлі, таму што гэта сапраўды падзея!»

Найперш — для самых маладых…

ВОЛЬГА СЕВЯРЫНЕЦ, ЖОНКА ПАЎЛА СЕВЯРЫНЦА:
«Радасна і шчасліва!»

Маладыя пазнаёміліся яшчэ пяць гадоў таму, аднак сустракацца пачалі не адразу. Вользе давялося тры гады чакаць свайго абранніка, асуджанага да «хіміі» паводле абвінавачання ў масавых закалотах. Аднак і калючы дрот, і час, і нават канфесійная рознасць склалі зброю перад Каханнем.

Працягласьць: 00:02:22