У фільме акрэслены тры міты, створаныя пра Светлагорск: што горад вядомы з 1961 года, што горад малады і што горад не мае нічога агульнага з Шацілкамі. На пряцягу 35-хвіліннага фільма гэтыя міты разбураюцца. Паказваюцца дакументы, якія гэта абвяргаюць, каментары даюць спецыялісты. Есць кадры з археалагічных раскопак Светлагорска. Аўтар прыходзіць да высновы, што Светлагорск — гэта пераназваныя Шацілкі, якія ўзгадваюцца ў пісьмовых крыніцах у 1560 годзе. І галоўная выснова — у Светлагорска ёсць гістарычны цэнтр, як і ва ўсіх старадаўніх еўрапейскіх гарадоў.

Дарэчы, можна набыць дыск з гэтым фільмам і тым самым фінансава падтрымаць аўтара для стварэння новых фільмаў і кніг. Як нам расказаў Віктар Раманцоў, ён плануе зрабіць фільм пра горад Казімір, рыхтуе кнігу «Горад для моцных людзей» і піша другую чатску кнігі «Зведаная зямля: Светлагоршчына ў пытаннях і адказах». Для набыцця дыска трэба звязацца з Віктарам — netut333@mail.ru, Skype: ramancou, маб. тэлефон — +375293940655.

 

Працягласьць: 00:35:38