Дзяржаўная статыстыка лічыць 80 % грамадзянаў Беларусі шчырымі вернікамі Расейскай праваслаўнай царквы. Насамрэч гэта далёка не так, што паказваюць аб’ектыўныя сацыялагічныя даследаванні. У паўсядзённым жыцці беларусаў пашыраецца бязвер’е і цынізм, амаралізм і нават неапаганства ды сатанізм. Калі дзяржава даўно зрабіла з рэлігіі шрубку вертыкалі ўлады, то такі вынік — цалкам заканамерны. З іншага боку, існуюць грамадскія рухі, што надаюць духоўнай сферы выразны палітычны падтэкст. Усё гэта — спекулятыўнае выкарыстанне веры ў палітычных мэтах. Пытанне стаіць рубам: а нашто гэта трэба? Нездарма ж усё болей беларусаў пазбягаюць пасярэднікаў паміж сабою і Богам. Яны проста вераць — і ўсё. А тыя, хто не верыць, таксама пачуваюцца някепска. Адсюль узнікае і другое важнае пытанне: ці адпраўленне рэлігійных культаў ёсць абавязковай умоваю маральнай годнасці і чысціні чалавечае душы? Удзельнікі праграмы — прадстаўнікі ўсіх асноўных рэлігійных канфесіяў Беларусі, палітыкі, грамадскія дзеячы, навукоўцы.

Працягласьць: 00:44:16