Пра расстрэлы ў Оршы расказвае даследчык Юрась Копцік. Орша — буйны чыгуначны вузел, тут спыняліся цягнікі, якія везлі рэпрасаваных і з Усходу, і з Захаду. Зараз на месцы турмы адрэстаўраваны Калегіўм. Але растрэльвалі людзей не на тэрыторыі турмы, а ў прыгарадных лясах — на Кабыляцкай гары і па Магілёўскай шашы. У 80-ыя гады 20 ст. Юрась Копцік, які на той час працаваў карэспандэнтам газеты «Ленінскі прызыў» (цяпер «Аршанская газета») шмат ездзіў па раёне і сабраў унікальны матэрыял — успаміны сведкаў і сваякоў расстраляных. Тады ж былі выяўленыя і асноўныя месцы сталінскіх расстрэлаў. На падставе сабраных матэрыялаў Юры Копцік надрукаваў шмат артыкулаў у мясцовай прэсе, а пасля і вялікі артыкул у «ЛіМе» — «Крумкачы на Кабыляцкай гары».

Працягласьць: 00:01:35