Фільм распавядае пра побыт у турме КДБ, у гэтак званай «амерыканцы», вядомага журналіста і пісьменніка Аляксандра Фядуты. Аўтар правёў у зняволенні 110 дзён пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года і апісаў гэта ў кнізе. Ідэя фільму — перакласці несуцяшальную рэчаіснасць на мову літаратуры, змяніўшы жанр з драмы на камедыю. Тады жудасная дзяржаўная махіна малюецца ў іранічных фарбах, робіцца забаўнаю, ператвараецца ў карыкатуру на самую сябе. У стужцы Аляксандр Фядута паўстае перад гледачом у «амерыканцы», толькі не ў сапраўднай, а ў намаляванай.

рэж. Віктар Корзун, 2014 г., Беларусь

 

Працягласьць: 00:52:11